Дэлегацыя Кіраўшчыны прыняла ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019». 21.by

Дэлегацыя Кіраўшчыны прыняла ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019»

16.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Маштабна, маляўніча прайшоў у г.Магілёве абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019”.

У ім прыняла ўдзел дэлегацыя Кіраўшчыны, у якую ўваходзілі кіраўніцтва раёна, кіраўнікі сельгасарганізацый, перадавікі жніва-2019, заслужаныя ветэраны галіны.

Асноўнае месца ў праграме мерапрыемства заняло ўшанаванне аграрыяў.

Урачыстая цырымонія “Слава і гонар зямлі Магілёўскай” адбылася ў канцэртнай зале Палаца культуры вобласці, куды падчас параду-прадстаўлення крочылі святочныя калоны афіцыйных дэлегацый рэгіёнаў Прыдняпроўскага краю. А перад гэтым падчас адкрыцця абласных “Дажынак-2019” рапарт ад імя аграрыяў Магілёўшчыны здаў старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніду Зайцу дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель.

На ўрачыстай цырымоніі ў зале Палаца культуры прысутнічалі: старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, намеснік міністра сельскай гаспадакі і харчавання Уладзімір Гракун, намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый, дэлегацыі раёнаў, кіраўнікі рэгіёна мінулых год, заслужаныя работнікі АПК, ветэраны галіны, моладзь.

Прывітанне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якое ён накіраваў удзельнікам і гасцям “Дажынак-2019” у Магілёве, зачытаў Міхаіл Русы. У прывітанні было адзначана: “Спакон вякоў на зямлі працавалі і перадавалі свае традыцыі патомкам самыя адказныя, добрасумленныя, мудрыя людзі. Выказваю ўдзячнасць усім, хто вырасціў і сабраў да апошняга зярнятка наш хлеб – самае каштоўнае “беларускае золата”, хто забяспечвае рэспубліку агароднінай, мясам і малаком”.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сельскагаспадарчая прадукцыя ўсходняга рэгіёна краіны пастаўляецца ў дзясяткі краін свету, і патэнцыял гэтай зямлі ацанілі буйныя айчынныя і міжнародныя вытворцы. 

“Упэўнены, Магілёўшчына гатова паспяхова вырашыць усе пастаўленыя перад ёй задачы аграпрамысловай галіны. Бо галоўным рэсурсам рэгіёна з’яўляюцца яго жыхары, чые працавітасць і сіла духу заўсёды накіраваны на карысць роднай Беларусі”, — адзначыў Прэзідэнт. І пажадаў працаўнікам вёскі і іх сем’ям моцнага здароўя, міру, дабра, дабрабыту і нязменнай удачы ва ўсіх пачынаннях.

Падчас урачыстасці прагучала, што сёлета на Магілёўшчыне агульны каравай збожжавых склаў 930 тыс. т. Дастойным атрымаўся і ўраджай іншых сельгаскультур – цукровых буракоў, ільну, кукурузы, масланасення рапсу, ільновалакна.

У сваёй прамове старшыня аблвыканкама Леанід Заяц назваў лепшых удзельнікаў жніва, іх важкія рэзультаты. Сярод пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур у 2019 годзе – і Кіраўскі раён: на яго рахунку — трэцяе месца. Дыплом аблвыканкама быў уручаны старшыні райвыканкама Міхаілу Гуламу.

Кіраўнік вобласці выказаў шчырую ўдзячнасць аграрыям, дзякуючы зладжанай і напружанай рабоце якіх, а таксама прадстаўнікоў іншых сфер народнагаспадарчага комплексу дасягнуты поспехі на ўборачнай кампаніі гэтага года.

У ходзе цырымоніі Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны быў узнагароджаны вадзіцель КСУП “Ніва-Барсукі” Іван Скрыпуноў.

Старшыня праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў уручыў каштоўныя падарункі партнёрам сістэмы спажыўкааперацыі: у ліку іншых яго атрымаў дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель.

На сцэне адбылася перадача эстафеты ад заслужаных ветэранаў сельскай гаспадаркі маладым кіраўнікам сельгасарганізацый – у ёй прыняў удзел выканаўчы дырэктар Магілёўскага Аграпрамысловага саюза, ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна Аляксандр Серакоў.

Цырымонія ўзнагароджвання перадавікоў аграпрамысловага комплексу прайшла і ў малой канцэртнай зале Палаца вобласці.

Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама быў узнагароджаны вадзіцель аўтамабіля ААТ “Дабяснянскае” Мікалай Асташоў, падзяка аблвыканкама аб’яўлена трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Валерыю Піскунову. Ганаровая грамата Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў уручана дырэктару ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандру Багелю, ён таксама ўзнагароджаны юбілейным медалём “115 год прафсаюзнаму руху Беларусі”. Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь атрымаў першы намеснік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Анатоль Ланкуць. 

У праграме свята быў конкурс “Каравай “Дажынкі-2019”, у якім прынялі ўдзел вырабы з усіх рэгіёнаў.

На абласным свяце працаўнікоў вёскі ў ліку іншых былі прадстаўлены падвор’і сельгасарганізацый раёна: райаграпрамзабеспячэння, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, КСУП “Чырвоны баец”, гандлёвыя рады райспажыўтаварыства, а таксама выставы-продажы Жыліцкага сельгаскаледжа, РЦСАН, народнай творчасці. Настрой удзельнікам і гасцям узнімалі работнікі культуры раёна, самадзейныя творчыя калектывы і выканаўцы.

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА, с сайта https://mogilevnews.by

































































































 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маштабна, маляўніча прайшоў у г.Магілёве абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019”. У ім прыняла ўдзел дэлегацыя Кіраўшчыны, у якую...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика