У Крупках прэзентавалі кнігу "Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце" і адкрылі выставу "Чалавек з душой мастака" . 21.by

У Крупках прэзентавалі кнігу "Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце" і адкрылі выставу "Чалавек з душой мастака"

20.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


15 лістапада на культурнай прасторы Крупшчыны  адбылася адметная падзея - прэзентацыя кнігі “Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце”. Гэта кніга пра  жыццё і творчы шлях вядомага беларускага жывапісца, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай школы жывапісу Барыса Ўладзіміравіча Аракчэева.


У гэты дзень у мастацкай галерэі было шматлюдна. Зал галерэі быў поўны знатакамі мастацтва. Складала і прэзентавала кнігу пра вядомага майстра яго дачка, таксама таленавітая  мастачка Аксана Аракчэева. У кнігу ўвайшлі ўспаміны і эсэ пра жывапісца, яго запісы, шмат унікальных фотаздымкаў, рэпрадукцыі твораў майстра. Сваімі ўспамінамі дзеляцца сябры, вучні і людзі, якія добра ведалі Барыса Аракчэева.

У кнізе ёсць асаблівае месца, прысвечанае і нашай Крупшчыне. Там апісваецца тое, што звязвала Барыса Аракчэева з Крупскай зямлёй : маляўнічы наш край нагадваў мастаку яго малую радзіму – Яраслаўшчыну.

Сярод гасцей прысутнічала і даўні сябар мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева  майстар роспісу па шоўку – Святлана Дубавец. Святлана даўно знаёмая з усёй дынастыяй Аракчэевых. Яна падзялілася сваімі ўспамінамі аб Барысе Ўладзіміравічэ, які быў вельмы душэўны і сціплы чалавек.


Падчас прэзентацыі гасцям быў прадэманстраваны відэа-фільм пра знакамітага мастака Барыса Аракчэева.

Далей Аксана Аракчэева распавяла пра вялікія планы на будучы год у Крупскай мастацкай галэрэі імя Аракчэева: выставачныя праекты, творчыя сустрэчы і г.д. А яшчэ мастачка хоча перадаць у дар галерэі шмат асабістых рэчаў знакамітака бацькі.

Дырэктар Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея Т.У. Бальбот на сустрэчы распавяла, як у 2005 годзе на адкрыццё мастацкай галерэі прыехаў сам Барыс Аракчэеў і перадаў у дар крупчанам сваё вядомае палатно “Атака гродзенскіх гусараў 1812” .  Потом, кожны раз прыязджаючы у Крупкі мастак дарыў свае карціны  галерэе. Тамара Ўладзіміраўна шчыра выказала падзяку паважанай Аксане Аракчэевай і пажадала ёй творчага запалу, энергіі і  рэалізацыі новых праектаў у Крупскай мастацкай галерэі імя Б. У. Аракчэева.

Больш даведацца пра жыццё і творчасць вядомага беларускага жывапісца  Барыса Аркчэева можна на выставе "Чалавек з душой мастака", якая праходзіць у Крупскай мастацкай галэрэі. У экспазіцыі прадстаўлены унікальныя па каларыту жывапісныя палотны мастакоў Барыса і Аксаны Аракчэевых. Сярод іх  і новыя працы, якія папоўнілі фонд  мастацкай галерэі г. Крупкі. Сардэчна запрашаем усіх наведаць выставу, якая будзе дзейнічаць да канца лістапада.

Хрысціна Жукава, навуковы супрацоўнік Крупскай мастацкай галэрэі ім. Б. У. Аракчэева.







 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 лістапада на культурнай прасторы Крупшчыны  адбылася адметная падзея - прэзентацыя кнігі “Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце”. Гэта кніга пра  жыццё і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика