Великодолецкая и Ореховская школы во второй раз выиграли гранты на развитие пришкольных участков. 21.by

Великодолецкая и Ореховская школы во второй раз выиграли гранты на развитие пришкольных участков

21.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дні асенніх канікул сталі ў многім знакавымі для Вялікадолецкай і Арэхаўскай школ. Настаўнікі, што адказваюць тут за “зялёную гаспадарку”, а гэта Віктар Мікалаевіч Шышоў, Алена Мечыславаўна Жук і Таццяна Уладзіміраўна Ліленка прынялі ўдзел у форуме-дыялогу “Сельская школа, школьны сад і вёска ў эпоху глабалізацыі”, што ладзіўся ў Смалявіцкім раёне ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “EU4Youth “Школьны сад” для развіцця сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва пад эгідай Беларускага зялёнага крыжа.

Прадстаўнікі 28 устаноў адукацыі Віцебскай, Мінскай і Гомельскай абласцей падзяліліся вынікамі сваёй работы ў сельскагаспадарчым сезоне 2019 года, а таксама прынялі ўдзел у вочным туры другога па ліку конкурсу сярод прышкольных участкаў. Нагадаем, што ў першым і вялікадальчане, і арэхаўцы ўвайшлі ў лік пераможцаў і атрымалі грашовыя гранты на далейшае развіццё. Тое ж, што ў абедзвюх школах дзякуючы гэтаму ўдалося дасягнуць намечанага, пацвердзіла іх чарговае трапленне ў склад лепшых.

– На гэты раз журы ацэньвала не толькі ўзровень распрацаванасці прышкольных участкаў, але і ступень уцягнутасці вучняў у работу на ім – даследчую, вытворчую, прадпрымальніцкую, – падзялілася з намі А.М.Жук. – Марым зараз пра набыццё халадзільнай устаноўкі для захоўвання яблыкаў, сабраных з маладога сада – выйграны грант, спадзяюся, дапаможа нашай школе ў гэтым. Атрыманы ж дыплом другой ступені, а нашымі калегамі з Арэхаўна – трэцяй надалі ўпэўненасці ў сваіх сілах і ўмацавалі жаданне эксперыментаваць далей.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дні асенніх канікул сталі ў многім знакавымі для Вялікадолецкай і Арэхаўскай школ. Настаўнікі, што адказваюць тут за “зялёную гаспадарку”, а гэта Віктар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика