Са святам, маладыя грамадзяне Беларусі!. 21.by

Са святам, маладыя грамадзяне Беларусі!

01.06.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарагія юныя сябры!

Сёння кожнага з вас напэўна перапаўняе радасны, вясёлы настрой. Вось нарэшце прыйшло лета і пачынаюцца канікулы, поўныя прыгодаў, дзіўных адкрыццяў і незабыўных сустрэч.

Але 1 чэрвеня знамянальнае не толькі гэтым. Сёння мы адзначаем юбілейны, шасцідзясяты, Міжнародны дзень абароны дзяцей. Нягледзячы на тое, што свята прысвечана дзецям, яго з радасцю сустракаюць людзі розных пакаленняў. Бо ў душы любога дарослага чалавека жыве дзіця, і мы на працягу ўсяго жыцця даражым каштоўнымі ўспамінамі дзяцінства як чыстай крыніцай радасці і натхнення.

Французскі пісьменнік Антуан дэ Сент-Экзюперы аднойчы сказаў: "Я выйшаў з дзяцінства, як з краіны". І няхай Краіна Дзяцінства не пазначаная на карце — кожны з нас стварае яе ў сваім сэрцы. Дык давайце разам працаваць над тым, каб у ёй панавалі толькі законы справядлівасці, праўды і дабрыні.

Мы, дарослыя, і дзяржава ў цэлым стараемся зрабіць усё, каб з самых першых хвілін свайго з'яўлення на свет вы раслі ў атмасферы клопату і любові, каб жыццё маленькіх грамадзян было мірным, спакойным і абароненым ад бед і нягодаў, каб кожнае дзіця магло раскрыць свае таленты і рэалізаваць мары.

Але вельмі шмат залежыць і ад вас саміх. Гэта ў казцы ўсе жаданні здзяйсняюцца па ўзмаху чароўнай палачкі. А ў жыцці галоўны чарадзей — праца. Каб казка стала быллю, трэба старанна вучыцца, расці сумленнымі, смелымі, дужымі, паважаць старэйшых і без стомы рабіць добрыя справы. І самае галоўнае: любіць і берагчы нашу цудоўную Беларусь, ганарыцца сваім народам і яго гісторыяй.

Не бойцеся быць першапраходцамі ў любой справе. Не адступайце перад цяжкасцямі. Смела імкніцеся і стварайце, будзьце прыкладам заўсёды і ва ўсім.

Здароўя, шчасця, поспехаў, моцы духу і ўдачы вам, дарагія дзеці.

Са святам, маладыя грамадзяне Беларусі!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія юныя сябры! Сёння кожнага з вас напэўна перапаўняе радасны, вясёлы настрой. Вось нарэшце прыйшло лета і пачынаюцца канікулы, поўныя прыгодаў, дзіўных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика