Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуваннi ў сувязi са смерцю паэта Андрэя Вазнясенскага. 21.by

Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуваннi ў сувязi са смерцю паэта Андрэя Вазнясенскага

02.06.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў сувязi са смерцю лаўрэа-та Дзяржаўнай прэмii СССР выдатнага паэта Андрэя Вазнясенскага выказаў спачуваннi яго родным i блiзкiм.

"Ён заняў асаблiвае месца ў гiсторыi лiтаратуры ХХ стагоддзя, стаў для некалькiх пакаленняў нашых сучаснiкаў не проста паэтам, а прарокам, першаадкрывальнiкам новых творчых форм. Яго ўнiкальны талент знайшоў сваё ўвасабленне ў мностве яркiх, запамiнальных вершаў, песень i першай у СССР рок-оперы "Юнона i Авось", — адзначаецца ў спачуваннi.

"Мы паважалi i высока цанiлi Андрэя Андрэевiча як славутага майстра пяра, якi ўнёс неацэнны ўклад у скарбнiцу сусветнай культуры. Светлая памяць аб выдатным паэце Андрэю Андрэевiчу Вазнясенскiм назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў сувязi са смерцю лаўрэа-та Дзяржаўнай прэмii СССР выдатнага паэта Андрэя Вазнясенскага выказаў спачуваннi яго родным i...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика