Расія паставіла Беларусі ўльтыматум. 21.by

Расія паставіла Беларусі ўльтыматум

15.06.2010 21:28 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расія дае Беларусі пяць дзён для таго, каб вызначыцца з аплатай доўгу за расійскі газ, заявіў прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў на сустрэчы з кіраўніком ААТ «Газпром» Аляксеем Мілерам.

Расія паставіла Беларусі ўльтыматум

У адпаведнасці з умовамі кантракту ў нас ёсць усе падставы скараціць аб"ём пастаўкі газу ў Беларусь прапарцыйна запазычанасці перад «Газпромам»,

– заявіў Мілер на сустрэчы з Мядзведзевым у Горках 15 чэрвеня, паведамляе РИА Новости.

«Давайце тады так паступім: з улікам таго, што мы з Беларуссю ўзаемадзейнічаем у партнёрскім ключы, дамо

пяцідзённы тэрмін для нашых калегаў для таго, каб яны вызначыліся, як паводзіць сябе далей.

Вы выйдзеце на кіраўнікоў адпаведных беларускіх структур, якія гэтым пытаннем займаюцца, і прапанаваць ім у самыя кароткія тэрміны пагасіць запазычанасць», – даручыў Мядзведзеў Мілеру.

«Калі гэтага зроблена не будзе, тады давядзецца ўжыць строгія захады», – сказаў прэзідэнт.

Мядзведзеў адзначыў, што пытанне ліквідацыі запазычанасці беларускага боку перад «Газпромам» за газ ён абмяркоўваў на нядаўняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Мядзведзеў адзначыў, што запазычанасць перад «Газпромам» па разліках за газ сёлета

складае каля 200 млн. даляраў.

Паводле Мілера, Беларусь у аднабаковым парадку працягвае плаціць за газ па цане 2009 года. «Газпром» накіраваў у Менск два афіцыйныя лісты.

«Мы не атрымалі адказ па сутнасці, калі будзе пагашаная запазычанасьць», – сказаў Мілер.

«Я размаўляў з Аляксандрам Рыгоравічам, ён сказаў, што гэта [сітуацыя з запазычанасьцю] вызначаецца цяжкім фінансавым становішчам, але, калі шчыра, зараз усім цяжка, і ў «Газпрома» шмат праблем.

Таму, на жаль, гэта недастатковае тлумачэнне», – заявіў Мядзведзеў.

Як лічыць кіраўнік «Газпрома», у Беларусі ёсць сродкі для аплаты доўгу. Мілер паведаміў, што аб"ём набываюцца акцый «Белтрансгаза» на суму 2,5 млрд. даляраў быў накіраваны «на кампенсацыю падвышэння кошту на газ».

«Газпром» сёлета цалкам аплаціў 50–працэнтную долю «Белтрансгаза», і ў гэтым годзе быў аплочаны апошні транш у памеры 12,5% на суму 625 млн. даляраў, – сказаў Мілер.

«Так што беларускі бок у гэтым годзе атрымала ў поўным аб"ёме грошы з боку» Газпрома «за пакет акцый» Белтрансгаза

«і мае фінансавыя рэсурсы для аплаты расійскага газу ў адпаведнасці з умовамі кантракту аб падвышэнні кошту на газ у 2010 годзе», – дадаў ён.

11 чэрвеня ў Маскве Лукашэнка правёў сустрэчы з Мядзведзевым і старшынёй урада Расіі Уладзімірам Пуціным. Пра вынікі перамоваў нічога не паведамлялася.

Роўна год таму, у чэрвені 2009–га, паміж Масквой і Мінскам разгарэўся сур"ёзны канфлікт вакол паставак беларускай малочнай прадукцыі ў Расію.

БелаПАН

***

Як кажа чалец кансультатыўнай рады пры прэзідэнце Беларусі Сяргей Мусіенка, справакаваць заяву расійскага боку магло менавіта нежаданне ратыфікаваць мытныя пагадненні. Але праўдзівая мэта падобных заяваў -

«жаданне рэваншу імперыі», працягвае ён.

«Такі спосаб вырашэння пытанняў засмучае. Ёсць жа нармальны парадак, цывілізаваны, не трэба пастаянна бравіраваць тым, што мы вам вентыль зараз перакрыем», - гаворыць Сяргей Мусіенка.

З-за пагроз расейскага боку беларускія ўлады наўрад ці пойдуць на нейкія саступкі. «Гэта ўжо ўваходзіць у звычку,

што мы вось зараз папагражаем і ўсе спалохаюцца. Мы ўжо стаміліся ад гэтага. Ну няхай адключаць», - заявіў ён.

gazeta.ru


Дзмітры Уласаў, БелаПАН
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І дае Беларусі пяць дзён для таго, каб вызначыцца з аплатай доўгу за расійскі газ, інакш будуць ужытыя самыя строгія захады. Такое даручэнне сёння даў Дзмітры...
 
 
 


Архив (Новости Политики)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика