«Супернік Лукашэнкі — паляк». 21.by

«Супернік Лукашэнкі — паляк»

10.08.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Артыкул, што з’явіўся ў польскай газеце Rzeczpospolita, — адзін з шэрагу падобных, дзе асаблівая ўвага надаецца польскаму паходжанню аднаго з кандыдатаў на пост прэзідэнта Беларусі — Яраслава Раманчука.

За пост прэзідэнта на будучых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі будзе змагацца паляк з паходжання, эканаміст Яраслаў Раманчук, піша газета.

Я. Раманчук нарадзіўся ў Сапоцкіне Гродзенскага раёна, і на малой радзіме мае рэпутацыю чалавека, які зрабіў ашаламляльную кар’еру, хоць ніколі не займаў высокіх дзяржаўных пасадаў, а яго даходы (каля $400 у месяц) параўнальная з сярэднімі па краіне. У Сапоцкіне няма чалавека, які б не хваліўся, што «наш Ярык будзе змагацца з Лукашэнкам за пасаду прэзідэнта».

З праграмай

У афіцыйна яшчэ не абвешчанай, але ўжо актыўна ладжанай апазіцыйнымі кандыдатамі прэзідэнцкай кампаніі Раманчук выступае з праграмай «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі». Па словах Раманчука — прыхільніка свабоднага рынку —

рэформы, праведзеныя ім, за два гады могуць павялічыць сярэдні заробак у Беларусі да $600 (Аляксандр Лукашэнка абяцаў $500 да канца года).

У геапалітычных пытаннях Раманчук з’яўляецца прыхільнікам партнёрства з Расіяй, Украінай і ЕС. Адсутнасць антырасійскіх лозунгаў у яго праграме і ладжаныя ім мерапрыемствы могуць сведчыць пра неблагія шанцы гэтага кандыдата быць падтрыманым Крамлём, які ўсё больш канфліктуе з Лукашэнкам. Такога кшталту спекуляцыі распаўсюдзіліся, калі Лябедзька і Раманчук сустрэліся ў Маскве з уплывовымі расійскімі палітыкамі — Анатолем Чубайсам і міністрам фінансаў Аляксеем Кудрыным.

Ганарыцца каранямі

У выказваннях палітыкаў пра Раманчука і артыкулах журналістаў рэдка згадваецца яго нацыянальнасць. Між тым, ён ніколі не хаваў, што ён паляк. У адным з інтэрв’ю ён прызнаўся, што за савецкай уладай яго праз польскае паходжанне не прынялі ва ўніверсітэт, які рыхтаваў вайскоўцаў. Раманчук адным з першых уступіў у 1989 у паўсталы Саюз палякаў Беларусі (у той час — Аб’яднанне імя Элізы Ажэшкі). Пасля канфлікту Саюза палякаў з уладамі адназначна заняў бок непрызнанай уладамі арганізацыі. Дэкларуе прыхільнасць да каталіцызму.

Гутарка з Яраславам Раманчуком

Не мяркуйце пра мяне зыходзячы з майго паходжання, — кажа Яраслаў Раманчук, кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі ад апазіцыйнай Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

— Апазіцыя не адмаўляецца ад магчымасці вылучэння адзінага кандыдата на блізкіх прэзідэнцкіх выбарах. Як вы ацэньваеце свае шанцы на тое, каб стаць прадстаўніком усёй беларускай апазіцыі?

Яраслаў Раманчук: Я лічу, што маю найлепшыя шанцы, таму што сярод многіх апазіцыйных палітыкаў, якія заявілі пра жаданне ўдзельнічаць у выбарах, на гэта рэальна могуць разлічваць толькі тры чалавекі. Акрамя мяне, гэта Аляксандр Мілінкевіч і Уладзімір Някляеў. І калі апазіцыі патрэбны новы твар на выбарах, мая кандыдатура падыходзіць ідэальна.

— Нягледзячы на тое, што Вы паляк і сябра непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі?

— Тое, што я паляк, перашкаджае толькі зацятым нацыяналістам, але не нармальным людзям, беларусам, якія ацэньваюць палітыка па ягонай праграме, яго поглядах і ўчынках, а не па этнічным паходжанні. Маё сяброўства ў Саюзе палякаў Беларусі можа быць выкарыстанае супраць мяне з боку дзяржаўнай прапаганды. Пакуль, аднак, такога не было.

— Вы і Вашая партыя маеце цесныя кантакты з расійскімі палітыкамі. А якія польскія групоўкі Вам найбліжэйшыя?

— У Маскве ў нас ёсць партнёры і сябры, асабліва ў дэмакратычным асяроддзі, ад якога зыходзіць крытыка на адрас Крамля. Што да Польшчы, то наша партыя ўжо даўно мае партнёрскія стасункі з «Грамадзянскай платформай», але можна таксама казаць і пра паспяховае супрацоўніцтва з «Правам і справядлівасцю». Мы вельмі радыя, што гэтыя дзве асноўныя палітычныя сілы Польшчы, якія канкуруюць паміж сабой, маюць аднолькавы падыход да праблемы палякаў у Беларусі і праблемы дэмакратыі ў Беларусі.

Крынiца: Rzeczpospolita

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Артыкул, што з’явіўся ў польскай газеце Rzeczpospolita,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика