«Лукашэнку сустрэў памочнік губернатара Стамбула». 21.by

«Лукашэнку сустрэў памочнік губернатара Стамбула»

05.10.2010 00:08 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Турэцкія СМІ — пра візіт кіраўніка Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Стамбул з сынам Мікалаем. © фота Anadolu Ajansı

Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Стамбул з сынам Мікалаем. © фота Anadolu Ajansı

Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Стамбул з сынам Мікалаем. © фота Anadolu Ajansı

Вячэра з прэзідэнтам Турцыі не выглядае на афіцыйную. © фота Anadolu Ajansı

Вячэра з прэзідэнтам Турцыі не выглядае на афіцыйную. © фота Anadolu Ajansı

Вячэра з прэзідэнтам Турцыі не выглядае на афіцыйную. © фота Anadolu Ajansı

Большасць турэцкіх медыяў (напрыклад, beyazgazete.com) паінфармавалі пра візіт Лукашэнкі, перадрукаваўшы нататку дзяржаўнага інфармагенцтва Anadolu Ajansı.

«Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Турэччыну. Лукашэнка прыляцеў на асабістым самалёце. У дзяржаўнай гасцініцы аэрапорта імя Атацюрка яго сустрэў памочнік губернатара Стамбула Джэлялетдзін Юксэль і іншыя зацікаўленыя асобы. Крыху перадыхнуўшы ў дзяржаўнай гасцініцы, Лукашэнка праз нейкі час паехаў з аэрапорта. Між іншым, разам з прэзідэнтам Лукашэнкам у Стамбул прыбыў таксама яго сын Мікалай Лукашэнка. 6-гадовы Мікалай Лукашэнка, што спусціўся па трапе разам з бацькам, цярпліва чакаў побач з целаахоўнікамі выхаду свайго бацькі з залы прыёму гасцей дзяржаўнай гасцініцы, і, разам з татам сеўшы ў адну службовую машыну, з"ехаў з аэрапорту. Лукашэнка мае прыбыць на вячэру да прэзідэнта Абдулы Гюля ў ягонай стамбульскай рэзідэнцыі «Тараб’я Кёшкю», а таксама сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Таіпам Эрдаганам у стамбульскім бюро прэм’ер-міністра».

Некаторыя выданні, перадрукоўваючы гэтую навіну, падкрэслілі ў загалоўках, што «Беларускі прэзідэнт прыехаў у Турэччыну з сынам» ды змясцілі вельмі мілыя здымкі Лукашэнкі й сына — такіх не відаць у беларускіх выданнях, — на якіх, праўда, абвялі хлопчыка кружком.

На гэтым тле вылучылася толькі нацыяналістычная бульварная «Вячорка» («Акшам»), што дала крыклівы загаловак «Нечаканы госць з Беларусі» і крыху памяняла тэкст агенцыйнае навіны, «Стамбул учора прымаў цікавага госця. Разам з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які прыляцеў у Турэччыну для сустрэчы з прэзідэнтам Абдулой Гюлем і прэм’ерам Таіпам Эрдаганам, прыбыў і ягоны 6-гадовы сын Мікалай».

Каб павячэраць з беларускім кіраўніком турэцкі прэзідэнт, праўдападобна, прыехаў са сталіцы, Анкары. Сайт прэзідэнта Турэччыны стрымана паведаміў пра вячэру — двума сказамі і трыма зіхоткімі здымкамі. «Прэзідэнт Абдула Гюль павячэраў з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам ў рэзідэнцыі «Тараб’я Кёшкю». Пасля вячэры прэзідэнт Гюль адбыў са Стамбула ў Анкару».

Калі мэта прыезду ў Турцыю — працоўны візіт, дык чаму Лукашэнка прыляцеў у Стамбул, а не ў сталіцу Анкару? Калі ж гэта прыезд на адпачынак, спалучаны з парай працоўных сустрэч, чаму пра гэта не паведамляецца? Ці ў Аляксандра Лукашэнкі была нейкая справа ў Турцыі, якая вымагала асабістага прыезду, але не было магчымасці аформіць яе ў рамках афіцыйнага візіту, бо Анкара не хацела дасылаць афіцыйнага запрашэння, з прычыны таго, што трымаецца агульнаеўрапейскай пазыцыі ў замежнай палітыцы?

А можа, гэта была візантыйская дэманстрацыя Маскве — я спакойны, я абсалютна спакойны? Не кожны кіраўнік краіны можа дазволіць сабе такі выезд у часе выбарчай кампаніі.

На гэтыя пытанні адказаў у турэцкай прэсе не знаходзім. Турэцкія СМІ ўвогуле мала зацікавіліся гэтым візітам.

Пра адпачынак беларускага кіраўніка турэцкія выданні пакуль нічога не паведамляюць. Пра тое, ці выязджаў Лукашэнка ў Турцыю на адпачынак, можна будзе меркаваць толькі па працягласці ягонага перабывання там.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Турэцкія СМІ — пра візіт кіраўніка Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика