Пад старшынствам Пятра Губея прайшла ХХ-я сесія райсавета дэпутатаў 26 склікання. 21.by

Пад старшынствам Пятра Губея прайшла ХХ-я сесія райсавета дэпутатаў 26 склікання

15.01.2014 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Са справаздачай райвыканкама аб чакаемым выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2013 год і аб прагнозе на 2014 год выступіў старшыня райвыканкама Казімір Лапіч.
У сваім дакладзе кіраўнік раёна адзначыў, што ў 2013 годзе ўдалося не толькі захаваць, але і прымножыць вытворчы патэнцыял, стварыць умовы для сацыяльнай абароненасці насельніцтва. Выкананы прагнозныя паказчыкі і заданні па большасці паказчыкаў знешнеэканамічнай дзейнасці, росту аб’ёмаў вытворчасці і рэнтабельнасці продажу ў арганізацыях прамысловасці, падрадных работ, ёсць эфект у эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў. У прамысловым сектары на 40% павялічана вытворчасць прадукцыі. Найбольшую ўдзельную вагу ў прамысловай вытворчасці займае ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат”, прадукцыя якога карыстаецца стабільным попытам не толькі ў РБ, але і больш за 20% яе прадаецца на знешніх рынках. Тут пастаянна ўкараняюцца інавацыйныя тэхналогіі. У 2013 г. на “КварцМелПраме” быў уведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці газасілікатных блокаў, што дазволіла павялічыць гэтаму прадпрыемству выпуск прадукцыі ў 2,8 раза. Удзельная вага яго ў агульным аб’ёме складае 37%. Таму кіраўніцтву і “КварцМелПрама”, і маларыцкіх РММ і РВА ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”, як адзначыў Казімір Віктаравіч, трэба больш інтэнсіўна працаваць над асваеннем новых рынкаў збыту прадукцыі, павелічэннем экспартных паставак, ростам прадукцыйнасці працы, правя­дзеннем мадэрнізацыі і г.д.
Наш раён сельскагаспадарчы, сельская галіна з’яўляецца прыярытэтнай і ў яе накіроўваюцца вялікія рэсурсы, таму Казімір Віктаравіч у сваёй справаздачы падрабязна прааналізаваў вынікі работы ў аграрным сектары. Асноўным прадуктам на сяле, адзначыў ён, з’яўляецца жывёлагадоўчы. Вытворчасць малака ў 2013 г. склала 61,2 тыс. тон, што на 500 тон больш чым у папярэднім годзе. Ад каровы надоена ў сярэднім 5360 кілаграмаў, а ў прыватным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Савушкіна” – 6809 кілаграмаў, СВК “Дарапеевічы” – 6403 кілаграмы. Вялікія прэтэнзіі былі ў Казіміра Віктаравіча да кіраўнікоў СВК “Ланская”, “Хаціслаўскі”, “Гвозніца”, “Ляхаўцы”, ДзП “Радзежскае”, дзе дапушчана зніжэнне амаль усіх паказчыкаў у жывёлагадоўлі. Шмат яшчэ задач трэба вырашаць у сельскай гаспадарцы – больш інтэнсіўна працаваць над якасцю прадукцыі, кармоў, захаваннем тэхналогіі.
Усё гэта, як падкрэсліваў Казімір Лапіч, закладзена ў праграме мадэрнізацыі сельгасарганізацый на 2012-2015 гады. Вельмі многае, асабліва ў плане абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы зроблена, створаны запас трываласці яе, рэканструяваны і будуюцца новыя фермы. Аднак не заўжды ёсць аддача. Грашовая выручка ад рэалізацыі прадукцыі на 1 работніка склала 18,4 тыс. долараў ЗША, вытворчасць дабаўленага кошту на 1 занятага – 8 тысяч долараў, зарплата – 3120 тыс. рублёў. Але гэта не тыя паказчыкі, дасягненне якіх было запланавана на канец года. Таму ўсе адставанні, падкрэсліў кіраўнік раёна, павінны быць перакрыты на працягу 2014 года.
Год быў няпростым для будаўнічай галіны. Новыя ўмовы па фінансаванню будаўніцтва жылля і закупкі матэрыялаў негатыўна адбіліся на становішчы спраў, у першую чаргу, у Маларыцкай ПМК-20. У сувязі з недахопам аб’ёмаў падрадных работ прадпрыемства нярэдка пераходзіла на скарочаны рабочы тыдзень. Цяжкая сітуацыя прывяла да вымушанага скарачэння работнікаў (77 чалавек), аднак удалося захаваць станоўчую рэнтабельнасць прадпрыемства. Больш загружана работай была ПМК-8, што і забяспечыла добрыя вынікі. Выручка на 1 работніка склала тут 241 мільён рублёў, а гэта 113% да плана, а сярэдняя зарплата – больш за 5 мільёнаў рублёў. Для будаўнікоў, як сказаў Казімір Лапіч, нялёгкая сітуацыя прагназуецца і на 2014 год. Прычына гэтага – тая ж: зніжэнне аб’ёмаў фінансавання. Яшчэ пакуль не вызначана пад поўную загрузку праграма работ. У стадыі вырашэння пытанне будаўніцтва 35-кватэрнага жылога дома ў Маларыце. Няма поўнай выразнасці па будаўніцтву вытворчых аб’ектаў на сяле.
Кіраўнік раёна спыніўся і на развіцці малога прадпрымальніцтва, якое не толькі забяспечвае даходную частку раённага бюджэту, але і дапамагае зніжаць узровень беспрацоўя, развівае канкурэнцыю з дзяржаўным сектарам эканомікі. У 2013 годзе створана 19 суб’ектаў малога прадпрымальніцтва, зарэгістравана ў якасці ІП 98 фізічных асоб. Рэзервы для павелічэння долі прыватнага бізнесу ёсць яшчэ ў сферы вытворчасці і турызму, адзначыў Казімір Лапіч, таму ўлада будзе і надалей садзейнічаць і ствараць спрыяльныя ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва. У 2013 годзе на аўкцыённых таргах прададзена 9 аб’ектаў нерухомасці агульнай плошчай звыш 3 тысяч квадратных метраў.
За ўсімі паказчыкамі развіцця эканомікі павінны стаяць павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва. Вельмі многа зроблена ў сацыяльнай сферы – адукацыі, медыцыне, культуры, у тым ліку і па выкананні дзяржаўных праграм у гэтых галінах.
Казімір Лапіч у сваім выступленні азначыў і галоўныя параметры прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эка­намічнага развіцця раёна на 2014 год. Грашовая выручка ад рэалізацыі прадукцыі на 1 работніка павінна скласці 263 мільёны рублёў, што на 30% вышэй, чым у 2013 г. Таму наперадзе ва ўсіх кіраўнікоў – напружаная праца па выкананню гэтага паказчыка. У прамысловай вытворчасці стаіць задача павялічыць на 6% фізічны аб’ём вытворчасці, у дзеючых цэнах прырост будзе больш за 20%. Але гэта рэальна з улікам росту вытворчасці будматэрыялаў, электраэнергіі на кагенерацыйнай устаноўцы і выпуску новай прадукцыі кансервавагароднінасушыльным кам­бінатам.
Будаўніцтва цэха па вытворчасці вапны і мелу на “КварцМелПраме”, якое павінна завяршыцца ў 2015 годзе і на якое будзе затрачана 100 мільярдаў рублёў, і іншыя запланаваныя інвестыцыі па праграме мадэрнізацыі павінны забяспечыць выкананне прагнозу па тэмпах росту інвестыцый у асноўны капітал на ўзроўні 115%, адзначыў Казімір Віктаравіч.
У аграпрамысловым комплексе неабходна забяспечыць тэмп росту валавой прадукцыі на 3%. Галоўная ўвага бу­дзе ўдзяляцца развіццю жывёлагадоўлі. Рэгіёну трэба атрымаць амаль 65 тысяч тон малака пры надоях на карову 5590. За кошт павелічэння прадуктыўнасці не кожнай гаспадарцы па плячы павялічыць вытворчасць малака. Але ёсць тут іншы, больш даступны шлях, як адзначыў кіраўнік раёна, – рост пагалоўя дойных кароў. У гэтым плане многім гаспадаркам трэба больш мэтанакіравана працаваць. Сёлета плануецца завяршыць будаўніцтва ферм у СВК “Рыта”, “Макраны” і “Дарапеевічы”, прадоўжыць рэканструкцыю ферм гаспадарчым спосабам. У планах – будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома ў Маларыце, газіфікацыя вёскі Ланская, капітальныя рамонты незавершаных аб’ектаў аховы здароўя, асфальтаванне дарог Маларыта-Гвозніца, Чарняны-Дарапеевічы. У выніку, як сказаў Казімір Віктаравіч, выкананне прагнозных паказчыкаў дазволіць павысіць жыццёвы ўзровень жыхароў раёна, забяспечыць узровень заработнай платы не ніжэй чым 4400 тыс. рублёў.
У спрэчках па дакладу выступілі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяна Лаўрэенка, старшыня СВК “Чырвоны партызан” дэпутат Сяргей Сцепанюк, начальнік Маларыцкай ПМК-20 Уладзімір Грышчук.
З пытаннем “Аб бюджэце Маларыцкага раёна на 2014 год” на сесіі выступіў начальнік райфінаддзела Уладзімір Еўдакімаў. Ён адзначыў, у прыватнасці, што бюджэт раёна, як і ў ранейшыя гады, захавае сваю сацыяльную накіраванасць.
Разгледжаны іншыя пытанні.
Па ўсіх іх сесія прыняла адпаведныя рашэнні.
Ніна СВІЦЮК.

Опубликовано в «ГЧ» 11.01.2014 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са справаздачай райвыканкама аб чакаемым выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2013 год і аб прагнозе на 2014 год выступіў старшыня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика