ІДЗЕ ЗБОР ПОДПІСАЎ. 21.by

ІДЗЕ ЗБОР ПОДПІСАЎ

01.08.2012 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гомельскай вобласці зарэгістравана 41 ініцыятыўная група па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання, паведамляе БелТА са спасылкай на галоўнае ўпраўленне арганізацыйна-кадравай работы Гомельскага аблвыканкама.
У 17 акруговых выбарчых камісій вобласці былі пададзены 47 заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп асобамі, якія маюць намер вылучыць свае кандыдатуры ў дэпутаты шляхам збору подпісаў. 41 прайшла рэгістрацыю. У іх ліку інтарэсы беспартыйных прадстаўляюць 37 груп, астатнія – Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
У акруговых камісіях членам зарэгістраваных ініцыятыўных груп выдадзены адпаведныя пасведчанні і падпісныя лісты. Зборшчыкам неабходна атрымаць не меней тысячы подпісаў выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі акругі, па якой вылучаецца меркаваны кандыдат у дэпутаты. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты працягнецца па 13 жніўня ўключна.
Адначасова ідзе вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. Такім правам нададзены працоўныя калектывы, грамадскія аб’яднанні, палітычныя партыі, грамадзяне шляхам падачы заяў. Працэс утварэння ўчастковых выбарчых камісій завершыцца 8 жніўня.
А ў Петрыкаве ў мінулую сераду з’явіліся ўжо першыя пікеты па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Такім чынам, як даведаліся журналісты “Петрыкаўскіх навін”, распачала сваю работу ініцыятыўная група Людмілы Міхальковай, старшыні Гомельскага абласнога суда, якая першай, па звестках акружнога выбаркама, зарэгістравала сваю ініцыятыўную групу.
Нагадаю, што рэгістраваць кандыдатаў у дэпутаты акруговыя камісіі будуць з 14 па 23 жніўня. З дня рэгістрацыі і па 22 верасня стартуе перадвыбарная агітацыя.
П. ШАДУРА.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомельскай вобласці зарэгістравана 41 ініцыятыўная група па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика