З нагоды 50-годдзя прысваення Шчучына статусу горада. 21.by

З нагоды 50-годдзя прысваення Шчучына статусу горада

24.08.2012 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Версия для печати

Шаноўныя жыхары Шчучына!

Ад імя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сардэчна віншуем вас з 50-годдзем з дня прысваення Шчучыну статусу горада.
Вы жывяце на зямлі, якая была сведкай найцікавейшых гістарычных падзей, зведала і зруйнаванні пасля шматлікіх варожых нашэсцяў, і яркі росквіт.
Сёння Шчучын – раённы цэнтр з 15-тысячным насельніцтвам. Уся краіна ганарыцца тым, што ваш горад дынамічна развіваецца і з кожным днём становіцца ўсё больш прыгожым і сучасным. Шчучынцы заўсёды адметна вызначаліся працавітасцю і руплівасцю. Многімі пакаленнямі ў горадзе створана высокаразвітая прамысловасць. Дабрабыт жыхароў рэспублікі памнажаецца дзякуючы дзейнасці такіх прадпрыемстваў, як завод «Аўтапровад», масласырзавод, будаўнічыя арганізацыі МПМК-166 і МПМК-167, ДРБУ-161, аўтапарк № 12. Прадпрыемствамі ўстаноўлены знешнеэканамічныя сувязі з трыццаццю пяццю краінамі свету. Планава здзяйсняецца шэраг вялікіх інвестыцыйных праектаў.
У горадзе актыўна пашыраецца бізнэс, функцыянуе цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва. Дзякуючы намаганням кіраўніцтва краіны сталі відавочнымі станоўчыя тэндэнцыі ў сацыяльна-эканамічным жыцці Шчучына. Паспяхова развіваюцца адукацыя, культура і спорт, гандаль, медыцынскае і бытавое абслугоўванне насельніцтва. Дзейнічае занальны інстытут раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У Шчучынскім дзяржаўным сельскагаспадарчым ліцэі рыхтуюцца кадры па шэрагу спецыяльнасцей для розных галін вытворчасці. Працягваецца рэканструкцыя помніка гісторыі — былога палаца Друцкіх-Любецкіх — пад цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.
Шчыра жадаем усім вам захоўваць і памнажаць добрыя традыцыі мінулага, узбагачаць іх новымі дасягненнямі ў імя працвітання роднай Беларусі. Перакананыя, што ваша стваральная і плённая праца зробіць горад квітнеючым і заможным на радасць суайчыннікам і нашчадкам.


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П. Андрэйчанка 
Старшыня Савета Рэспублікі  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.М.Рубінаў



Паважаныя шчучынцы!

Шчыра віншуем вас з 50-годдзем прысваення Шчучыну статусу горада раённага падпарадкавання.
За адносна кароткі гістарычны перыяд на прынеманскай зямлі вырас сучасны прамысловы і культурна-адукацыйны цэнтр, які ўвабраў у сябе лепшыя традыцыі гэтага ўнікальнага рэгіёну Беларусі. Сёння жыццё горада поўніцца новымі падзеямі і добрымі справамі. Юбілей мы сустракаем у стваральным працоўным рытме, важкімі дасягненнямі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы.
Усё, чым багаты наш горад, чым мы ганарымся і што беражэм, – гэта плён працы многіх пакаленняў шчучынцаў. Мы ўдзячныя тым, хто будаваў прамысловыя прадпрыемствы, аб’екты сацыяльнай сферы і жыллё, хто і сёння прыкладае свае намаганні для таго, каб захаваць і прымножыць усё набытае, дзякуючы каму наш раённы цэнтр стаў больш утульным і камфортным для жыцця.
Сучасны Шчучын працягвае інтэнсіўна расці і развівацца, радаваць поспехамі ў розных галінах дзейнасці, умацоўваць дзелавыя і сяброўскія сувязі з гарадамі-пабрацімамі.
Шаноўныя землякі! Няхай юбілей горада стане для вас яскравай, незабыўнай падзеяй, паслужыць імпульсам для новых здзяйсненняў, падорыць святочны настрой. Здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім, а нашаму любімаму гораду – дастатку і росквіту!

Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
Шчучынскі раённы Савет дэпутатаў


 
В.І. Казяк:“Шчучын – горад, у якім хочацца жыць і працаваць”

– Ганаруся, што да 50-гадовай “гарадской” біяграфіі нашага Шчучына маю дачыненне і я. У далёкім ужо 1982-ім годзе мне аказалі давер і абралі першым сакратаром Шчучынскага райкама партыі. Так у мой лёс увайшоў гэты горад і яго людзі. Роўна трыццаць гадоў назад...
Потым была праца на пасадзе старшыні раённага Савета дэпутатаў, старшыні райвыканкама. Васемнаццаць гадоў быў першай асобай у раёне. Атрымаў вялікі багаж вопыту і ведаў, меў стасункі з многімі надзвычай цікавымі, разумнымі і дастойнымі людзьмі. Разам, адной камандай, мы вырашалі простыя і складаныя пытанні развіцця эканомікі, сацыяльнай і духоўнай сфер жыцця і гараджан, і вяскоўцаў. Дзеля дабрабыту шчучынцаў побач са мной працавалі А.С. Калодка, І.Ю. Сакалоўскі, У. І. Дзем’янкоў, А.П. Майстровіч, А.Т. Шота, Б.Л. Доста, М.А. Логвін, У.А. Муха, Д.Д. Адзінец і многія іншыя людзі з надзвычай высокім кіраўніцкім патэнцыялам. Лічу, што менавіта работа ў камандзе дазволіла дабівацца поспехаў у самых складаных і, здавалася б, невырашальных справах.
Сёння, калі хаджу па прыгожым, расквечаным горадзе, з задавальненнем адзначаю для сябе, што некалі, як кажуць, прыклаў руку да рэканструкцыі цэнтральнай часткі горада: яе генеральны план быў зацверджаны на пасяджэнні райвыканкама, які я вёў. У план потым унеслі карэктывы і пераўтварылі ў жыццё іншыя людзі. І гэта выдатна, бо мы маем сёння такі стыльны і прыгожы куточак, які вельмі падабаецца жыхарам і гасцям. Добрай справай, лічу, стала і газіфікацыя Шчучына.
У маёй біяграфіі былі і іншыя шляхі-дарогі, работа на высокіх дзяржаўных пасадах. Але заўсёды памятаў і памятаю, што стартавай пляцоўкай для службовага ўзлёту стаў менавіта Шчучынскі раён: у 1990 годзе тут мяне выбралі дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання, а пазней аказалі давер прадстаўляць інтарэсы ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Шчучын – той горад, у якім хочацца жыць і працаваць. Менавіта таму я застаўся тут пасля завяршэння службовай кар’еры. У сваім доме пачуваю сябе камфортна, бо побач – душэўныя людзі, бо кіраўніцтва раёна жыве іх клопатамі і будуе планы на будучыню. Віншую гараджан з юбілеем. Жадаю здароўя і ўсіх зямных даброт. Няхай горад з багатай гісторыяй ніколі не спыняецца ў сваім стваральным развіцці.


 Д.Д. Адзінец:“У дасягненнях горада – заслуга ўсіх пакаленняў”

– Мэрам Шчучына, а, дакладней, старшынёй выканкама гарсавета мне давялося працаваць з чэрвеня 1987-га па студзень 1996 года. Тройчы выбіралі мяне шчучынцы на гэту адказную пасаду, якая да многага абавязвала. А калі гарадскі выканаўчы камітэт аб’ядналі з раённым, я ўзначаліў камунальную службу, і да гэтага часу цесна звязаны з вырашэннем надзённых праблем горада і гараджан.
Урэзаліся ў памяць ліхія 90-ыя, якія вызначаліся не толькі ўздымам у грамадстве, але і рэзкім спадам эканомікі, беспрацоўем, татальным дэфіцытам тавараў, талоннай сістэмай нават на самае неабходнае. Мы імкнуліся дастойна разруліць складаную сітуацыю, без валакіты вырашалі пытанні людзей, якія прыходзілі на прыём. І хоць ваенны гарадок юрыдычна не быў у полі нашага ўплыву, аднак вайскоўцы мясцовага гарнізона таксама вельмі часта звярталіся з просьбамі. І мы дапамагалі.
Успамінаецца, якой магутнай была партарганізацыя гарсавета, бо ў яе ўваходзілі гараджане-удзельнікі вайны – людзі, якія ніколі не страчвалі свае баявітасць, праўдалюбства, гатоўнасць змагацца з несправядлівасцю. Вялася вялікая работа па патрыятычным выхаванні, частымі былі сустрэчы ў працоўных і маладзёжных калектывах. Святы вуліц таксама адзначаліся шырока і весела, збіраючы мноства шчучынцаў, якія дэманстравалі свае таленты частушачнікаў, танцораў, анекдотчыкаў. У той час паўсюдна працавалі вулічныя камітэты. Жыхары горада садзілі многа дрэў, кветак.
Гарсавет падтрымаў ініцыятыву вернікаў вярнуць каталікам будынак касцёла, у кляштары якога размяшчаўся штаб вайскоўцаў. Я сам вёў перамовы з армейскім кіраўніцтвам, і небеспаспяхова! З 1980 года ў касцёле св. Тэрэзы праводзяцца набажэнствы. Дапамагалі мы і пры добраўпарадкаванні тэрыторыі царквы, пры зносе там старых дрэў, увогуле многае рабілася, каб горад выглядаў дастойна, маладзеў і будаваўся.
У паўвекавы юбілей наш Шчучын можна без перабольшвання назваць адным з самых прыгожых гарадоў Беларусі, і ў гэтым заслуга прадстаўнікоў усіх пакаленняў.
 




С.І. Ушкевіч:“Хацеў бы, каб Шчучын у разы павялічыў колькасць насельніцтва”

– Калі ў мяне пытаюць, якім бы я хацеў бачыць заўтрашні і паслязаўтрашні дзень нашага горада, то адказ адназначны: хочацца, каб нараджалася больш дзяцей у сем’ях, каб у Шчучыне затрымлівалася моладзь, каб горад няспынна развіваўся.
Пасаду старшыні райвыканкама займаю ўжо 11 год. За гэты прамежак часу Шчучын не стаяў на месцы: тут вельмі шмат будавалася, рэканструявалася, удасканальвалася. Асабліва гэта бачна на прыкладзе цэнтральнай часткі горада, дзе мы стараліся захаваць самабытнасць нашага райцэнтра, яго архітэктурную адметнасць. Не разбуралі, а аднаўлялі. Тая ж вежа з гадзіннікам на плошчы стала сімвалам-абярэгам, што прыйшоў з даўніны, а фантан у скверы – як прыкмета новага часу. Сёння без іх нельга ўявіць наш горад. Новы выгляд набылі жылыя забудовы, офісы арганізацый і прадпрыемстваў.
Калі пяць гадоў таму рыхтаваліся да 470-годдзя Шчучына як старажытнага пасялення, нам дапамагалі архітэктурныя службы вобласці і раёна. Вялікі ўклад тагачаснага галоўнага архітэктара Барыса Леанідавіча Досты, былога майго намесніка Уладзіміра Аркадзьевіча Мухі, кіраўнікоў будаўнічых арганізацый Валерыя Лявонавіча Жоля і Генадзія Часлававіча Залогі, які ў той час узначальваў МПМК-166. Гэтыя людзі не проста рэалізоўвалі намечанае, а імкнуліся ўдасканаліць задуманае, унесці патрэбныя карэктывы, каб сапраўды ўсё было зроблена з душой, каб у нашым горадзе панавалі эстэтыка, зручнасць, камфорт.
Сёння, калі ў наш Шчучын прыязджаюць дэлегацыі з расійскага горада-пабраціма Гур’еўска або суседзі з літоўскай Варэны ці польскага Алецка, то не хаваюць сваіх добрых уражанняў і эмоцый. Ім падабаецца тут усё!
 Сацыяльная інфраструктура горада і далей будзе развівацца. Сёння мы працуем над тым, каб прыцягваць у свой рэгіён інвестыцыі, развіваць бізнэс. Думаем аб адкрыцці новых рабочых месц, хоць і сёння ў горадзе ёсць магчымасць уладкавацца на работу кожнаму, хто сапраўды хоча працаваць. Ёсць вакансіі і ў будаўнічых арганізацыях, і на заводзе “Аўтапровад”. Словам, у нас ёсць усё для жыцця, стваральнай працы, адпачынку.  
 



Ганаровыя грамадзяне г. Шчучына

Анатолій Яўгеньевіч Андрэеў

Нарадзіўся 01.09.1916 года ў Рагачове. Былы камандзір партызанскага атрада імя Камсамола Беларусі. Удастоены звання ганаровага грамадзяніна горада Шчучына за актыўны ўдзел у партызанскім руху на тэрыторыі раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Мікалай Мікітавіч Белякоў

Нарадзіўся 13.12.1917 года ў вёсцы Чорная Знаменскага раёна Арлоўскай вобласці. У лістападзе 1943 года быў назначаны камандзірам партызанскага атрада імя Варашылава, а ў красавіку 1944 года – камісарам Ленінскай брыгады. Удастоены звання ганаровага грамадзяніна горада Шчучына за актыўны ўдзел у партызанскім руху.

Ілья Міхайлавіч Глазкоў

Нарадзіўся 01.08.1922 года ў горадзе Генічэск Херсонскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны прайшоў шлях ад радавога байца да камісара партызанскага атрада “Чырвонагвардзейскі” брыгады імя У.І. Леніна Шчучынскага партызанскага злучэння. Удастоены звання ганаровага грамадзяніна горада Шчучына за актыўны ўдзел у партызанскім руху.

Сцяпан Пятровіч Шупеня

Нарадзіўся 10.11.1896 года ў вёсцы Нача Барысаўскага ўезда Мінскай губерні. Былы сакратар Шчучынскага РК КПБ, камандзір Шчучынскага партызанскага злучэння. Удастоены звання ганаровага грамадзяніна горада Шчучына за актыўны ўдзел у партызанскім руху на тэрыторыі Шчучынскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Іван Рафаілавіч Луневіч

Нарадзіўся 29.12.1936 года ў вёсцы Піляўсі Шчучынскага раёна. Былы загадчык хірургічнага аддзялення Шчучынскага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання. Удастоены звання ганаровага грамадзяніна горада Шчучына за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё горада Шчучына і раёна.

Альфрэд Тадэвушавіч Шота

Нарадзіўся 14.09.1930 года ў Гродне. Былы начальнік МПМК-167. Удастоены звання ганаровага грамадзяніна горада Шчучына за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё горада і раёна.

Вінцэнты Іванавіч Казяк

Нарадзіўся 08.08.1943 года ў вёсцы Куляшы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Амаль 18 гадоў узначальваў Шчучынскі раён: з 1982-га па 1990 год займаў пасаду першага сакратара райкама КПБ, з 1995-га па 2001 год – старшыня раённага выканаўчага камітэта. Удастоены звання ганаровага грамадзяніна горада Шчучына ў 2010 годзе.

Іван Рыгоравіч Машко

Нарадзіўся 17.04.1935 года ў вёсцы Сыраежкі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. З 1971-га па 1982 год – першы сакратар Шчучынскага раённага камітэта КПБ. Удастоены звання ганаровага грамадзяніна горада Шчучына ў 2010 годзе.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шаноўныя жыхары Шчучына! Ад імя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сардэчна віншуем вас з 50-годдзем з дня прысваення Шчучыну статусу горада. Вы жывяце на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика