КАЛЯНДАР ЗНАМЯНАЛЬНЫХ ДАТ І ПАДЗЕЙ БЯРЭЗІНШЧЫНЫ НА 2013 ГОД. 21.by

КАЛЯНДАР ЗНАМЯНАЛЬНЫХ ДАТ І ПАДЗЕЙ БЯРЭЗІНШЧЫНЫ НА 2013 ГОД

22.03.2013 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

270 гадоў

- споўнілася першаму ўспаміну ў пісьмовых дакументах пра Божынскую Свята-Ільінскую ўніяцкую царкву.

235 гадоў назад

- у мястэчку Беразіно ў бацькоў шляхціцаў нарадзіўся будучы “бярэзінскі прарок” Афанасій Тадэвушавіч Марцінкевіч.

180 гадоў назад

- 1 ліпеня ў былым маёнтку Уборкі (у межах вёскі Астроўкі Сялібскага сельскага Савета нарадзіўся беларускі пейзажыст Іпаліт Гіляравіч Гараўскі.

- 30 студзеня нарадзіўся беларускі жывапісец, пейзажыст і партрэтыст Апалінарый Гіляравіч Гараўскі.

155 гадоў

- спаўняецца забудове помніку архітэктуры позняга класіцызму – сядзібе графа Патоцкага ў Беразіно.

110 гадоў назад

- 3 лютага ў вёсцы Капланцы нарадзіўся адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Бярэзінскім раёне Сямён Адамавіч Яроцкі;

- 19 жніўня ў вёсцы Баравіно нарадзіўся адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Міншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны Пётр Паўлавіч Ванкевіч.

105 гадоў назад

- у Беразіно ўпершыню адбыўся кінасеанс, у час якога бярэзінцы пабачылі на экране “жывыя фотакарткі”.

100 гадоў назад

- 15 мая ў вёсцы Сяліба нарадзіўся мастацтвазнаўца Ізраіль Барысавіч Элентух;

- адкрыта земская тэлефонная станцыя Беразіно-Ігумен-Мінск.

90 гадоў назад

- у вёсцы Сяліба адкрыліся клуб і прыклубная бібліятэка на 400 кніг;

- 21 верасня ў пасёлку Лучны Мост Сялібскага сельскага Савета нарадзіўся Мікалай Аляксандравіч Барысевіч – беларускі фізік, Герой Сацыялістычнай працы, акадэмік;

- у Мінску нарадзілася сувязная 345-ага партызанскага атрада Вера Іванаўна Лясных, яе іменем названа вуліца ў Беразіно;

- у Беразіно адкрыўся дзіцячы гарадок.

85 гадоў назад

- 10 сакавіка ў Беразіно нарадзіўся Яўген Антонавіч Сідаровіч, вучоны, кандыдат біялагічных навук;

- 20 чэрвеня па маршруце Мінск-Беразіно прайшоў першы аўтобус;

- у Беразіно пачаў дзейнічаць радыёвузел, які абслугоўваў 150 радыёслухачоў.

80 гадоў назад

- 7-8 лістапада цераз раку Берэзіна быў адкрыты мост, на ўрачыстасці прысутнічаў старшыня Саўнаркама БССР М.М. Галадзед.

75 гадоў назад

- 15 студзеня Бярэзінскі раён увайшоў у склад Магілёўскай вобласці;

- 27 верасня мястэчка Беразіно атрымала статус гарадскога пасёлка;

- 15 лютага Бярэзінская раённая бібліятэка адзначыла наваселле ў новым памяшканні па вуліцы Ленінскай, дом 1 (цяпер жылы дом);

- утворана Багушэвіцкае лясніцтва.

70 гадоў назад

- у лістападзе ў вёсцы Жабаўка прайшла першая канферэнцыя Бярэзінскага падпольнага райкама КП(Б), у памяць аб гэтай падзеі ў 1972 годзе пастаўлена стэла.

65 гадоў назад

- 5 студзеня ў вёсцы Чырвоная Зорка Багушэвіцкага сельскага Савета нарадзіўся Мікалай Рыгоравіч Хахол, беларускі спартсмен, заслужаны майстар спорту СССР (1971г.);

- 18 ліпеня ўрачыста адкрыты стадыён у Беразіно;

- 1 верасня пасля капітальнага рамонту былога палаца графа Патоцкага тут пачаліся заняткі Бярэзінскай СШ № 1.

55 гадоў назад

- 28 сакавіка прайшла першая канферэнцыя раённага аддзялення таварыства “Веды”;

- 21 чэрвеня на магіле першага камсамольца раёна М.В. Рыбачонка ў вёсцы Багушэвічы замест знішчанага ў гады Вялікай Айчыннай вайны помніка адкрыты новы абеліск;

- 3 ліпеня ў Беразіно ў скверы прайшло ўрачыстае адкрыццё помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны воінам Чырвонай Арміі і партызанам.

50 гадоў назад

– 6 ліпеня ў вёсцы Асмолаўка нарадзіўся Сяргей Іванавіч Карканіца, воін-інтэрнацыналіст, які загінуў у кастрычніку 1983 года.

45 гадоў назад

- 18 студзеня ўведзены новы будынак Гарэніцкай СШ;

- 7 сакавіка гарадскі пасёлак Беразіно пераўтвораны ў горад;

- 1 мая ў Беразіно адкрыўся новы шырокаэкранны кінатэатр “Юбілейны”;

- 7 лістапада вуліца Чэрвеньская ў горадзе перайменавана на Кастрычніцкую.

40 гадоў назад

- 6 лютага ў кінатэатры “Юбілейны” прайшла творчая сустрэча кінагледачоў з рэжысёрам, мастаком і галоўнымі героямі фільма “Ад родных ніў” – удзельнікамі вакальна-этнаграфічнага ансамбля “Лявоніха” (здымкі адбываліся ў вёсцы Глухі Ток);

- 8 мая на двары Пагосцкай школы адкрыты помнік-абеліск памяці былых вучняў школы, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

- у чэрвені арганізавана раённае аддзяленне Беларускага таварыства аховы прыроды і таварыства паляводаў і рыбаловаў;

- 16 лістапада адкрыты аўтобусны маршрут Беразіно-Брадзец;

- у лістападзе ў Беразіно пачала дзейнічаць гасцініца на 70 месцаў;

- у снежні адчыніў дзверы новы ўнівермаг з гандлёвай залай каля 2 тысяч метраў квадратных;

- у райбальніцы адкрылася аддзяленне пералівання крыві.

35 гадоў назад

- 19 студзеня Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР вадзіцель саўгаса “Сцяг Кастрычніка” Барыс Васільевіч Бельскі ўзнагароджаны медалём “За адвагу на пажары”;

- 1 красавіка ў раёне пачала дзейнічаць арганізацыя “Райсельгасэнерга”;

- 20 красавіка прайшоў першы злёт юных кнігалюбаў;

- 14 мая раённы Дом культуры наладзіў злёт выпускнікоў школ раёна;

- у ліпені–верасні бярэзінскі хлебазавод прызнаны лепшым за трэці квартал 1978 года, а ДЭУ-718 заняў другое месца ў рэспубліцы,

бярэзінская мэтэастанцыя па выніках другога паўгоддзя названа першай у рэспубліцы;

- 1 верасня ў СШ № 2 горада адкрыўся першы эксперыментальны клас для 6- годак;

- 26 верасня драматычны калектыў РДК атрымаў званне “Народны”;

- у снежні ў СШ № 2 горада прайшла сустрэча вучняў і настаўнікаў з дэлегацыяй работнікаў народнай асветы братняй Манголіі.

30 гадоў назад

- у лютым рэдакцыя газеты “Сцяг Леніна” ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР за лепшае асвятленне пытанняў турызму ў друку;

- 12 сакавіка ў Беразіно пачала працаваць новая гарадская лазня;

- у калгасе “Ленінскія дні” пачала дзейнічаць першая ў раёне пральня самаабслугоўвання;

- 5 ліпеня выйшаў 6 тысячны нумар газеты “Сцяг Леніна” (тыраж 7333 экзэмпляраў);

- у верасні ў раённым вузле сувязі створаны калектыў мастацкай самадзейнасці “Вестачка”;

- уведзена ў эксплуатацыю новая вытворчая база ДЭУ-192;

- раён прызнаны пераможцам рэспубліканскага і абласнога спаборніцтва за павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне вытворчасці і продажу бульбы дзяржаве (1983 год).

25 гадоў назад

- 27 лютага ў будынку былога дома культуры ПМК-63 пачала працаваць дзіцячая спартыўная школа “Юнацтва”;

- 9 сакавіка ў Беразіно пачаў дзейнічаць новы кулінарны камбінат;

- у верасні ў весцы Капланцы на працягу трох дзён творчая група “Беларусьфільм” здымала дакументальны фільм пра нашага сусветна вядомага земляка – Міколу Равенскага;

- 27 снежня адноўлена вёска Ялоўка Высакагорскага сельскага Савета;

- калектыў лясгаса па выніках работы за 1993 год заняў другое месца па рэспубліцы.

15 гадоў назад

- 1 студзеня Упраўленне па справах моладзі, культуры і спорту пераўтворана ў аддзел культуры райвыканкама;

- 8 лютага ў РДК здымалася тэлеперадача “Землякі” ;

- 9 мая ў СШ № 2 горада прайшоў першы фестываль бардаўскай песні;

- пакладзены пачатак новай традыцыі правядзення агульнага гарадскога развітальнага школьнага свята;

- 2 ліпеня ў гарадскім скверы каля кінатэатра “Юбілейны” адкрыўся мемарыяльны знак у гонар пяці падпольшчыкаў, якія былі павешаны 24 красавіка 1942 года;

- 22-25 верасня ў Беразіно прайшоў рэспубліканскі конкурс маладых прадаўцоў на званне “Лепшы па прафесіі”;

- 16 снежня выйшаў 8-тысячны нумар газеты “Сцяг Леніна”;

- Бярэзінская дзіцячая музычная школа стала Школай мастацтваў;

- у вёсцы Любушаны на базе СДК створаны Цэнтр традыцыйнай культуры.

Тамара КРУТАЛЕВІЧ,

загадчыца аддзела маркетынгу Бярэзінскай ЦБС.

VN:F [1.9.9_1125]
please wait...
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.9_1125]
Rating: 0 (from 0 votes)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
270 гадоў - споўнілася першаму ўспаміну ў пісьмовых дакументах пра Божынскую Свята-Ільінскую ўніяцкую царкву. 235 гадоў назад - у мястэчку Беразіно ў бацькоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика