“Рассвет” малочнай вытворчасці. 21.by

“Рассвет” малочнай вытворчасці

21.10.2014 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каровы – гэта не толькі каштоўнае малако, але яшчэ і карыснае мяса, якое мае ў сваім складзе меней тлушчу, чым, напрыклад, папулярная сярод беларусаў свініна.

Аднак, каб на сталы любога жадаючага трапілі якаснае мяса і малако, спецыялісты-жывёлаводы робяць сваю справу круглы год.
Прыкладам такой адданай і дбайнай працы з поўным правам лічыцца малочна-таварная ферма “Рассвет” ААТ “Жгунскае”. Яна паспяхова працуе  пад спагадлівай і чуйнай увагай кіраўніка аддзялення Рыгора Палея.
Гэты жвавы, як полымя, чалавек на сам рэч клапоціцца аб сваіх падначаленых і справе. Для кожнага ён знойдзе прыемнае слова, кожнаму падорыць сваю шчырую ўсмешку.
Мабыць, з гэтай прычыны і дзякуючы такому падыходу хлявы на МТФ “Рассвет” стракацяць яркімі салатавымі ды персікавымі фарбамі. Дахі памяшканняў для ўтрымання жывёл новыя, не працякаюць. Усе будынкі радуюць вока свежай пабелкай, афарбоўкай і чысцінёй.
На тэрыторыі фермы ёсць некалькі загонаў для кароў і бычкоў, для маладняка.
Паказчыкі па продажы малака таксама ўражваюць: 4 тоны ў дзень да паказчыка мінулага года ў 3 тоны. Таварнасць малака складае 91 %. Рост відавочны. “Малочныя рэкі” МТФ “Рассвет” не толькі шырокія. На пытанне аб якасці малака, Рыгор Палей адназначна запэўніў: “Смачнае! Вышэйшы гатунак!”
Нездарма перапрацоўчае прадпрыемства ААТ “Мілкавіта” ўжо які год з задавальненнем з’яўляецца пакупніком свежай сыравіны з малочна-таварнай фермы “Рассвет”.
Вольга САВІЦКАЯ
Фота Яўгена УСЦІНАВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каровы – гэта не толькі каштоўнае малако, але яшчэ і карыснае мяса, якое мае ў сваім складзе меней тлушчу, чым, напрыклад, папулярная сярод беларусаў свініна....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика