Юныя экскурсаводы расказваюць…. 21.by

Юныя экскурсаводы расказваюць…

28.10.2014 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21 кастрычніка бягучага года адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў “Мая малая радзіма” ў рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Добрушскі раён у гэтым конкурсе прадстаўлялі гімназія горада Добруша і Насовіцкая сярэдняя школа.

Мне неаднойчы даводзілася выступаць з абаронай даследчых работ і конкурсаў, нават у рэспубліканскім лагеры “Зубраня”, але я ніколі так не хвалялвалася, як на гэты раз. За 10 хвілін патрэбна было творча прадставіць гісторыка-культурныя, сацыяльныя, прыродныя адметнасці сваёй малой радзімы.
Вядома, да гэтага конкурсу я рыхтавалася загадзя. З дапамогай настаўнікаў быў створаны відэафільм правя­дзення маёй экскурсіі ў школьным гісторыка-краязнаўчым музеі, падрыхтавана прэзентацыя даследчай працы “Повязь часоў у лёсе маёй вёскі”.
З дапамогай майго кіраўніка Віктара Пятровіча Серпікава быў складзены тэкст экскурсіі па малой радзіме, менавіта па вёсцы Насовічы, галоўным чынам у вершаванай форме. Да таго ж, у заключэнні я спявала песню пра родную вёску, якая  была напісана таксама да гэтай падзеі.
У конкурсе юных экскурса­водаў прымалі ўдзел пераможцы адборачных тураў абласнога этапу – усяго 15 навучэнцаў з розных устаноў адукацыі Гомельскай вобласці.
Хваляванне не пакідала ні на хвіліну, хаця з многімі ўдзельнікамі конкурсу я была знаёма асабіста.
Строгае журы сачыла не толькі за творчым майстэрствам экскурсавода, але і за мовай, уменнем пераканаўча  данесці матэрыял, зацікавіць слухачоў, зрабіць усё так, каб ім захацелася наведаць той ці іншы куточак  Беларусі.
Маё выступленне адзначана дыпломам першай ступені. Усе ўдзельнікі  прымуць удзел у рэспубліканскім этапе, які будзе праходзіць у снежні гэтага года на Нарачы ў лагеры “Зубраня”.
Яна БОНДАРАВА, вучаніца 10 класа Насовіцкай сярэдняй школы

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 кастрычніка бягучага года адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў “Мая малая радзіма” ў рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика