Не забудзем ветэранаў. 21.by

Не забудзем ветэранаў

02.07.2015 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Незадоўга да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прафкам папяровай фабрыкі традыцыйна павіншаваў сваіх ветеранаў з прыемнай датай.

– Сёлета наша краіна святкуе семдзесят першую гадавіну са дня вызвалення беларускай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таму як ніколі актуальнае для нас ушанаванне тых людзей, дзякуючы якім мы зараз жывём пад мірным небасхілам, – кажа старшыня прафсаюзнага камітэта папяровай фабрыкі Аляксандр Каржоў. – Мы ганарымся тым, што, пераадолеўшы ўсе нягоды вайны, такія людзі, як Аляксандра Сямёнаўна Зіміна, змаглі сваім пасляваенным працоўным подзвігам натхніць на прафесійныя ўзлёты і поспехі маладое пакаленне работнікаў прадпрыемства.
Павіншавала Аляксандру Сямёнаўну і бухгалтар прафкама Ларыса Бурава. Яна пажадала ветэрану моцнага здароўя, аптымізму і доўгіх гадоў жыцця. Прыемным сюрпрызам сталі для Аляксандры Сямёнаўны грашовая прэмія і духмяныя кветкі колеру сонца.
Вольга САВІЦКАЯ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незадоўга да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прафкам папяровай фабрыкі традыцыйна павіншаваў сваіх ветеранаў з прыемнай датай. подробнее
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика