РАБОТНІКІ КУЛЬТУРЫ АДЗНАЧАЮЦЬ ПРАФЕСІЙНАЕ СВЯТА. 21.by

РАБОТНІКІ КУЛЬТУРЫ АДЗНАЧАЮЦЬ ПРАФЕСІЙНАЕ СВЯТА

Размер текста:
A
A
A

РАБОТНІКІ КУЛЬТУРЫ АДЗНАЧАЮЦЬ ПРАФЕСІЙНАЕ СВЯТАНародны сямейна­-абрадавы калектыў “Радзіна” Новінскага сельскага Дома культуры ­ сапраўдны брэнд бярэзінскай культуры. Без гэтай моцнай і вялікай сям’і немагчыма ўявіць сёння ніводнае раённае ці абласное свята. У асаблівай пашане “Радзіна” ў бярэзінскіх хлебаробаў, якія зрабілі традыцыяй пачынаць з яе песнямі жніво і святкаваць яе матывамі галоўнае земляробчае свята ўраджаю “Дажынкі”. Нездарма ж дружны сямейны калектыў у складзе бярэзінскай дэлегацыі сёння адправіўся на абласное свята хлебаробаў у Смалявічы парадаваць людзей сваім талентам, падарыць ім неверагодную прыгажосць беларускай народнай песні.

Стваральніца і душа калектыву – былы дырэктар Новінскага сельскага Дома культуры Ніна Дзмітрыеўна Клімовіч. Больш за 30 гадоў таму яна прыйшла працаваць на культурную ніву і здолела за гэты час захапіць творчай справай усю сям’ю. Разам з ёю танцуюць і спяваюць сыны і нявесткі, брат і свацця, пляменнікі, унукі і кумы, адным словам, яна сабрала вакол сябе радзіну. Гэта і вызначыла назву калектыву.

Сёння ў рэпертуарнай скарбонцы “Радзіны” звыш ста песень, запісаных ад старэйшых у сям’і і аднавяскоўцаў, і ўжо некалькі фальклорна­абрадавых праграм “Сватанне”, “Вяселле”, “Радзіны”, “Сёмуха”, “Зажынкі”, кірмашовыя праграмы да свята “Пакровы”, “Кузьма­Дзям’ян”, “Міхайла”. “Прачыстая”, песенна­абрадавыя праграмы “У добрым родзе – ўсё ў згодзе”, “Звіні, Купалле, да світання”, “Па добрай ніве ў добры шлях”, “Купальскі карагод”.

А колькі заслужаных узнагарод атрымалі новінскія артысты! Паралічваць іх газетнага аркуша не хопіць. Ды і не ў гэтым бачаць сваё высокае прызначэнне самадзейныя спевакі і музыканты, а ў тым, каб захаваць для нашчадкаў бязмежнае багацце народнага фальклору, нацыянальную самабытную культуру і спрадвечныя сямейныя каштоўнасці.

Радуюць “Радзіну” не толькі гучныя і шчырыя апладысменты слухачоў, але і поспехі пераемнікаў ­ узорнага фальклорнага калектыву “Валошкі” Новінскага сельскага Дома культуры. Натхняльніцай дзяцей па крупіцах вывучаць беларускі фальклор, танцы і спевы ізноў жа стала Ніна Дзмітрыеўна Клімовіч. Жанчына ­ бязмежна ўлюбёная ў народную песню з невычарпальнай энергіяй і энтузіязмам.

­ Высокія ацэнкі дзейнасці, узнагароды прэстыжных конкурсаў і аглядаў мастацкай самадзейнасці нас не суцяшаюць і не заспакойваць, наадварот, спрыяюць, каб нашы галасы звінелі гучней, душа спявала, а ногі не стамляліся ў скоках, ­ гаворыць дырэктар Новінскага сельскага Дома культуры Святлана Анатольеўна Клімовіч, ­ толькі так можна ўзняць настрой людзей на працу і свята!

Разам з народным сямейна­абрадавым гуртом “Радзіна” і ўзорным фальклорным дзіцячым калектывам “Валошкі” сёння выступаюць перад лепшымі хлебаробамі Мінскай вобласці ўзорны тэатр танца ”Пестрый мир” Бярэзінскага раённай школы мастацтваў, узорны ансамбль танца “Вясёлка” раённага цэнтра культуры і ўзорны тэатр­дэфіле “Відана” Лешніцкага сельскага Дома культуры.

 Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

VN:F [1.9.9_1125]
please wait...
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.9_1125]
Rating: 0 (from 0 votes)
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Народны сямейна­-абрадавы калектыў “Радзіна” Новінскага сельскага Дома культуры ­ сапраўдны брэнд бярэзінскай культуры. Без гэтай моцнай і вялікай сям’і...

Комментарии


 
 
 


Архив (Новости регионов)

21.by в социальных сетях



Партнёры

Яндекс.Метрика