Духоўнасць — фундамент маральнага вобліку. 21.by

Духоўнасць — фундамент маральнага вобліку

06.10.2017 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прайшло чарговае пасяджэнне раённай камісіі па садзейнічанні кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацый. Абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння рэлігійных арганізацый з моладдзю, школьнікамі, пажылымі людзьмі, установамі аховы здароўя, школамі. Асноўная форма работы, вядома ж, тэматычныя сустрэчы, гутаркі, наведванне працоўных калектываў, валанцёрства, круглыя сталы, экскурсійна­пазнавальныя паездкі, хрэсныя хады.

Пра ўзаемадзеянне моладзі з праваслаўнай царквой расказала першы сакратар райкама БРСМ Алеся Гурынава. Яна адзначыла, што да дабрачыннай акцыі “Адновім святыні разам” далучылася шмат юнакоў і дзяўчат, якія навялі парадак на тэрыторыі прыхода храма святога прарока Ільі ў вёсцы Божына, каля святой крыніцы ў вёсцы Крупа. Акцыя мела поспех, таму такія сумесныя мерапрыемствы будуць наладжвацца і далей.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Вольга Уладзіміраўна Пашкевіч адзначыла, што свяшчэннікі пастаянна наведваюць пажылых, адзінокіх людзей, не забываюць бабуль і дзядуляў, што жывуць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў Дулебах.

Благачынны царкоўнай акругі пратаіерэй Ілья Ганчарук прапанаваў свяшчэннікам і, напрыклад, сацыяльным работнікам разам наведваць пажылых людзей, віншаваць з Днём нараджэння, гутарыць…

­ Духоўнае выхаванне павінна заўсёды быць фундаментам маральнага вобліку чалавека, ­ зазначыў І. Ганчарук. – Таму нам, царкве, адукацыі, ахове здароўя…, неабходна цесна супрацоўнічаць. Радуе, што ёсць ужо ў некаторых школах раёна факультатывы па духоўным выхаванні. Прыемна, што святароў запрашаюць на раённыя, школьныя мерапрыемствы. Хацелася б наладзіць штосьці і сумеснае. Напрыклад, можна правесці для школьнікаў, моладзі, ды і ўвогуле для ўсіх бярэзінцаў, веласіпедныя экскурсіі, марафоны па нашым раёне з наведваннем храмаў, капліц, паклонных крыжоў. Гэта і здаровы лад жыцця, і гістарычныя веды пра родныя мясціны, і духоўнае выхаванне.

Юлія БУКЕЛЬ.

На здымках: 1. Благачынны Бярэзінскай царкоўнай акругі пратаіерэй Ілья Ганчарук. 2. Члены камісіі.

Фота аўтара.

VN:F [1.9.9_1125]
please wait...
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.9_1125]
Rating: 0 (from 0 votes)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Прайшло чарговае пасяджэнне раённай камісіі па садзейнічанні кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацый. Абмеркавалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика