Работнікі паштовай сувязі адзначылі прафесійнае свята. 21.by

Работнікі паштовай сувязі адзначылі прафесійнае свята

Размер текста:
A
A
A

Работнікі паштовай сувязі адзначылі прафесійнае свята9 кастрычніка работнікі паштовай сувязі традыцыйна адзначалі Сусветны дзень пошты і прымалі шчырыя віншаванні і добрыя пажаданні ў свой адрас.

У нашы дні беларуская паштовая сувязь забяспечвае інфармацыйнае адзінства нашай краіны, падтрымлівае статус сацыяльнага партнёра дзяржавы, надзейнага пасрэдніка ў міжчалавечых зносінах. У паштовай галіне працуюць добрасумленныя людзі, якія ўсёй душой любяць сваю прафесію, сваю няпростую і адказную справу, аддаючы назапашаны вопыт, веды, сілы.

­ Сёлета спаўняецца 15 гадоў, як я працую на пошце, і з першых дзён сваёй працы пераканалася, што ніколькі не памылілася з выбарам прафесіі, ­ гаворыць начальнік участка па абмене і апрацоўцы пошты Бярэзінскага аддзялення паштовай сувязі “Беразіно – 1” Наталля Рыгораўна Сіняк. ­ Усяго ў нашым аддзяленні шэсць аператараў паштовай сувязі і шэсць паштальёнаў (адзін з якіх – паштальён мотадастаўкі). Мы здзяйсняем прыём на падпіску друкаваных СМІ, прыём усіх відаў паштовых адпраўленняў. Таксама наша аддзяленне прымае міжнародныя пераводы, заяўкі на афармленне заказаў на тавары праз інтэрнэт-­магазін “Белпошта”. Да таго ж, страхуем транспарт, працуем у сістэме “ЕРИП”.

Кожнага кліента сустракаем з усмешкай. Хочацца, каб і да нас кліент прыходзіў з усмешкай, у добрым настроі. Наогул, дэвіз “Белпошты” – “Хуткасць, надзейнасць і даступнасць”. І мы стараемся, каб так было заўсёды.

На здымку: (злева направа) аператары паштовай сувязі Паліна Васільеўна Ярмоленка, Святлана Іванаўна Кісялёва, Юлія Уладзіміраўна Шамчыкава, начальнік участка па абмене і апрацоўцы пошты Наталля Рыгораўна Сіняк.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

VN:F [1.9.9_1125]
please wait...
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.9_1125]
Rating: 0 (from 0 votes)
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  9 кастрычніка работнікі паштовай сувязі традыцыйна адзначалі Сусветны дзень пошты і прымалі шчырыя віншаванні і добрыя пажаданні ў свой адрас. У нашы дні...

Комментарии


 
 
 


Архив (Новости регионов)

21.by в социальных сетях



Партнёры

Яндекс.Метрика