Кожная сустрэча ­- «пераклічка». 21.by

Кожная сустрэча ­- «пераклічка»

20.10.2017 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як і кожны год, ветэранская арганізацыя райвыканкама не прамінула, каб не адзначыць два знамянальныя святы -­ Дзень пажылых людзей і Дзень маці. Пішу гэта не дзеля таго, каб пахваліцца, а расказаць, што кожная такая сустрэча – гэта свайго роду “пераклічка” сталых людзей, ветэранаў арганізацыі, якая нам вельмі патрэбна. Яна дае магчымасць адчуць сваю значнасць, ацэнку шматгадовай працы, пачуць словы падзякі за тое, што кожны выхаваў дастойных дзяцей. Бо на наша пакаленне выпалі цяжкасці пасляваенных гадоў, у нас не было такіх умоў працы і жыцця, як зараз. І ў тым, што такія ўмовы паявіліся ­ для працы, выхавання дзяцей -­ што жыццё становіцца ўсё лепш, ёсць і наша заслуга.

Нельга не адзначыць, што гэта не застаецца незаўважаным. З кожным годам павялічваецца ўвага да ветэранаў вайны і працы як на дзяржаўным, так і на ўзроўні раёна.

У дадатак да гэтага асабліва каштоўная для кожнага колішняга працаўніка ўвага кіраўніцтва і калектываў прадпрыемстваў і арганізацый, дзе яны працавалі, якім аддалі шмат сіл і часу, адкуль пайшлі на заслужаны адпачынак. І таму, побач з неабходнай дапамогай, віншаваннямі ветэранаў з днямі нараджэння і юбілеямі, любая ініцыятыва з іх боку ў стварэнні ўрачыстай абстаноўкі для святкавання нядаўна прайшоўшых свят сведчыць, што былых работнікаў ведаюць, памятаюць і цэняць.

Усё гэта нашы ветэраны адчуваюць, дзякуючы ўвазе кіраўніцтва і прафсаюзнай арганізацыі райвыканкама. А дастаўленыя торты для салодкага стала мы расцэньваем яшчэ і як чалавечыя, сыноўнія адносіны.

Парадавала нас і ўвага маладога пакалення ў асобе першага сакратара райкама БРСМ Алесі Гурынавай, якая выступіла з прывітальным словам. Вялікую ўдзячнасць мы выказваем калектыву раённай бібліятэкі, дзе не толькі прадаставілі памяшканне для ўрачыстага сходу, але і арганізавалі святочную праграму. Вяла яе Тамара Мікалаеўна Круталевіч – супрацоўніца бібліятэкі не толькі з шырокім дыяпазонам культурна­асветніцкай дзейнасці, але і сапраўдная актрыса.

І на “пасашок” мы з асалодай слухалі песні хору ветэранаў раённага цэнтра культуры пад кіраўніцтвам К.К. Афанасевіча. Толькі сапраўдныя энтузіясты здольныя, не шкадуючы сваіх сіл і часу, парадаваць людзей сваім выступленнем. Дзякуй вам усім за наладжаную для нас сустрэчу!

Галіна БАБРОЎСКАЯ, старшыня ветэранскай арганізацыі райвыканкама.

VN:F [1.9.9_1125]
please wait...
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.9_1125]
Rating: 0 (from 0 votes)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як і кожны год, ветэранская арганізацыя райвыканкама не прамінула, каб не адзначыць два знамянальныя святы -­ Дзень пажылых людзей і Дзень маці. Пішу гэта не дзеля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика