19 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. 21.by

19 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

19.11.2017 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарагія сябры!
Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Прыродная мудрасць працаўнікоў вёскі, беражлівае стаўленне да зямлі-карміцелькі, працавітасць, стойкасць і цярпенне заслугоўваюць усеагульнай павагі.
Мы ўдзячныя ўсім работнікам сельскагаспадарчай вытворчасці, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню, пенсіянерам, якія працягваюць працаваць.
Нашы словы падзякі работнікам прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці. Гэта з іх дапамогай увесь сабраны ўраджай даходзіць да стала спажыўцоў.
Вялікі ўсім дзякуй за добрасумленную працу і настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэт. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце прымнажаць дасягнутае, працаваць з поўнай аддачай на карысць роднай Бераставіччыны.
Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця і дабрабыту, невычэрпнай бадзёрасці і энергіі, новых поспехаў ва ўсіх справах і добрых пачынаннях!

Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт

Бераставіцкі раённы  Савет дэпутатаў

(Visited 1 times, 1 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія сябры! Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика