Наперад да новых вяршынь. 21.by

Наперад да новых вяршынь

15.01.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сёння філіял торфапрадпрыемства “Бярэзінскае” прадстаўлены ўчасткамі здабычы торфу, брыкетавання, а таксама транспартным участкам, дзе ажыццяўляецца пагрузка і дастаўка торфу для вытворчасці брыкетаў.

Перш чым структура ТП “Бярэзінскае” набыла такі выгляд, а прадпрыемства дасягнула  сваёй  магутнасці,  адбылося шмат змен. Торфапрад­прыемства імя XXIII з’езда КПСС было ўведзена ў эксплуатацыю ў 1966 годзе. За час яго работы адбыўся пераход з ручной працы на механізаваную, набыта патрэбнае абсталяванне для выпуску паліўных брыкетаў. За перыяд з 2007 года па сённяшні дзень на прадпрыемстве праведзена рэканструкцыя, абноўлена ўсё абсталяванне па здабычы торфу, яго вывазцы і перапрацоўцы.

­ За 10 гадоў было пабудавана практычна новае торфапрадпрыемства, цалкам аднавілася вытворчасць, ­ расказвае дырэктар ТП “Бярэзінскае” Сяргей Рыгоравіч Шабан. ­ Разам з тым, склаўся калектыў сапраўдных прафесіяналаў, якім можна даверыць любую працу, і не хвалявацца, бо заданне будзе выканана належным чынам.

Дарэчы, сам Сяргей Рыго­равіч хутка  будзе адзначаць 10­годдзе працоўнай  дзейнасці  на  прадпрыемстве.  Тут  ён прайшоў ступені ад эканаміста, інжынера па якасці, інжынера вытворча­тэхнічнага бюро, намесніка дырэктара РУ “Бера­зінорайгаз” да пасады дырэктара філіяла ТП “Бярэзінскае” пасля рэарганізацыі.

Не ўзнікае на прадпрыемстве праблем з выкананнем даведзеных заданняў. План па здабычы торфу ў 55 тысяч тон па выніках мінулага года выканалі на 100 працэнтаў. Сезон пачалі з 1 мая і закончылі 15 жніўня. Сыравіннай базай, як і раней, выступіла радовішча “Іванаўскае”, размешчанае паблізу вёсак Каменны Барок і Мацевічы. Намаганні калектыву і мадэрнізаваная база прадпрыемства дазволілі перавыканаць у 2017 годзе план па выпуску паліўных брыкетаў і дасягнуць па аб’ёмах рэкорднай лічбы за апошнія гады. Выраблена было 28800 тон, у той час як план складаў 27200 тон брыкетаў.

Зразумела, што выконваць намечанае дапамагае і зладжаная работа людзей прадпрыемства. Гэта якраз той выпадак, калі кадры вырашаюць многае. Па словах С.Р. Шабана, пераважаюць сярод іх тыя, хто працуе на  прадпрыемстве  больш  за 25 гадоў. Цякучасць кадраў малая. У 2017 годзе з агульнай колькасці ­ звольненых  5  чалавек ­ у сувязі з выхадам на пенсію, 2 – пераведзены на іншае месца працы ў Бярэзінскі РГЗ. На сённяшні  дзень  на прадпрыемстве  працуе  91  чалавек,  з  іх 15 кіраўнікоў  падраздзяленняў,  4 спецыялісты  і  71 рабочы.

Сярэдняя  заработная плата на прадпрыемстве складае 690 рублёў.

Станоўчых паказчыкаў  у  мінулым годзе дасягнулі і па  рэалізацыі  паліўных брыкетаў. Асноў­ныя  спажыўцы,  якім паставілі  18800  тон, ­ Чэрвеньскі,  Бярэзінскі, Бабруйскі, Асіпо­віцкі,  Бялыніцкі,  Магілёўскі і Шклоўскі гарпа­лівазбыты. 10000 тон ад агульнай колькасці выпушчанага  пастаўлена на  ААТ  «Беларускі цэментны завод» і «Крычаў­цэментнашыфер». Паколькі дастаўка брыкетаў вядзецца аўтамабільным транспартам, абнавілі тэхнічны парк прадпрыемства.  Ён  папоўніўся двума  сучаснымі  аўтамабілямі МАЗ­650118, прычэпы якіх дазваляюць перавозіць больш за 30 тон у адной машыне. Разам з тым за ўласныя сродкі набылі аўтобус на 16 месцаў для падвозу людзей на работу і новы грузапасажырскі аўтамабіль.

Летась на прадпрыемстве адзначаўся значны рост прадукцыйнасці працы ў параўнанні з усімі астатнімі гадамі. Да прыкладу, у 2007 го­дзе з удзелам 140 работнікаў было выраблена 27 тысяч тон брыкету, у мінулым – выпусцілі рэкордную колькасць паліўных брыкетаў пры ўдзеле меншай колькасці працуючых. Але спыняцца на дасягнутым тут не збіраюцца. У планах кіраўніцтва прадпрыемства – рух наперад да новых вяршынь.

­ Увесь час вядзецца работа па ўдасканаленні дзейнасці прадпрыемства,  ­ адзначыў С.Р. Шабан. – Бягучы год не стане выключэннем. З мэтай паляпшэння ўмоў працы пры вядзенні балотна­падрыхтоўчых работ і здабычы торфу, а таксама развіцця транспартных па­слуг будуць набыты аўтамабіль МАЗ і трактар ДТ­75 новага ўзору. А закупленае навясное абсталяванне для расчысткі газаправодаў ад расліннасці дазволіць павялічыць спектр дадатковых паслуг.

Алена МУРАЧ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

VN:F [1.9.9_1125]
please wait...
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.9_1125]
Rating: 0 (from 0 votes)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння філіял торфапрадпрыемства “Бярэзінскае” прадстаўлены ўчасткамі здабычы торфу, брыкетавання, а таксама транспартным участкам, дзе ажыццяўляецца пагрузка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика