Вынікі — станоўчыя, планы — грунтоўныя. 21.by

Вынікі — станоўчыя, планы — грунтоўныя

12.02.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Руская прымаўка “Дорогу осилит идущий” страціла сваю актуальнасць, бо пешы лад жыцця чалавек сёння памяняў на хуткасны аўтамабільны – больш зручны і надзейны. Нямала транспартных сродкаў і ў прыватным сектары. Грузаперавозкамі і дастаўкай пасажыраў паспяхова займаюцца і прадстаўнікі недзяржаўнай формы ўласнасці. У такіх канкурэнтных умовах аўтамабільным паркам краіны працаваць стала зусім няпроста, некаторыя з іх нават ліквідаваны. Але такая незайздросная перспектыва калектыву Бярэзінскага аўтапарка №22 пакуль не пагражае. І сведчаннем таму – мінулагоднія вынікі.

Леташні год для калектыву складваўся не вельмі спрыяльна на самым пачатку, але ўжо ў канцы першага квартала аўтамабілістам удалося “пераламаць” сітуацыю і знайсці годныя аб’екты прыкладання сваіх намаганняў. Імі сталі работы на будаўніцтве дарогі М-6 Мінск – Гродна, затым нашы аўтамабілісты разам з прадстаўнікамі будаўніча-мантажнага трэста №8, у якіх гэта быў ужо не першы агульны аб’ект, былі заняты на стварэнні другой паласы Нацыянальнага аэрапорта. Высокая прадукцыйнасць працы і выпрацоўка на грузавыя аўтамабілі дазволілі значна палепшыць вытворчыя паказчыкі і выйсці на бясстратную вытворчасць.
Трэці і чацвёрты кварталы таксама аказаліся напружанымі для калектыву. Спачатку транспарт быў задзейнічаны на адвозцы сельскагаспадарчай прадукцыі ў час жніва
(у асноўным перавозілі збожжа на камбінаты хлебапрадуктаў), а потым з Гарадзеі і Віцебска дастаўлялі гаспадаркам раёна рэчывы для вапнавання палеткаў.
— У цэлым па выніках 2017 года калектыў спрацаваў станоўча, — расказвае дырэктар філіяла “Аўтапарк №22” Віктар Валянцінавіч Лашкоўскі. – Сярод аналагічных калектываў вобласці па такіх асноўных паказчыках, як вытворчасць і выпрацоўка на адну ўмоўную тону, мы знаходзімся ў пяцёрцы лепшых. Дапамагло, у цэлым, тое, што больш за палову рухомага саставу грузавога транспарту мае прычэпы, што дазваляе павышаць прадукцыйнасць працы за кошт грузападымальнасці аўтамабіля амаль удвая пры мінімальных затратах.
Грузаперавозкі аўтапарку даюць каля 75 працэнтаў удзельнай вагі даходаў. Другім, не менш значным, асабліва ў сацыяльным плане, напрамкам работы з’яўляюцца пасажыраперавозкі. Прыбыткаў гэты від дзейнасці не дае, але не менш запатрабаваны і ўжо традыцыйны.
— Нягледзячы на наяўнасць канкурэнтаў па дастаўцы пасажыраў і ўзнікшыя з-за гэтага складанасці, адмаўляцца ад гэтага віду дзейнасці не будзем, — адзначае В.В. Лашкоўскі. – У нас ёсць патрэбны транспарт, адпрацавана маршрутная сетка, існуе штат работнікаў ( у тым ліку аўтавакзал, кандуктары, кантралёры). Існуе ж і другі ўчастак грузаперавозак, больш рэнтабельны, за кошт якога можна перакрыць страты і захаваць калектыў, рабочыя месцы і абслугоўванне пасажыраў. Іншая справа, што ёсць патрэба ў абнаўленні аўтобусаў і замене іх на больш камфартабельныя, да 3,5 тоны, што пазбавіць нас ад выдаткаў за выкарыстанне платнай дарогі і палепшыць фінансавы стан. Так, сёлета мяркуем набыць тры такія аўтобусы.
Дарэчы, што датычыць 2018 года. Перспектывы тут у плане аб’ёмаў для аўтапарка станоўчыя. Ужо з пачатку года калектыў цесна супрацоўнічае з дарожнікамі – бярэзінскімі, клічаўскімі, бялыніцкімі. Да канца года нашы вадзіцелі запатрабаваны будуць і на далейшым будаўніцтве ўзлётнай паласы аэрапорта.
Па ініцыятыве Прэзі-дэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі сёлета плануецца ўдзяліць вялікую ўвагу дарогам мясцовага значэння, распрацоўваюцца мерапрыемствы па паляпшэнні іх якасці.
І вырашэнне гэтай праблемы таксама не абыдзецца без удзелу аўтамабілістаў. Работы хопіць усім. Ды і аб’ёмы яе дазволяць прадпрыемству ў фінансавым плане палепшыць сваё становішча.
— Сёння мы, — дадае В.В. Лашкоўскі, — не хапаемся за першую ж прапанову куды прыкласці свае сілы, а маем права выбару. А гэта ўжо паказчык і ўзровень нашай работы, нашай стабільнасці. Хаця, хваліцца сваімі справамі – лішняе, мы так і павінны працаваць. Іншая справа – людзі. Менавіта яны і ёсць наш галоўны капітал, наша багацце. Я заўсёды схіляюся перад імі і не перастану сцвярджаць, што ў нашым калектыве яны – самыя лепшыя.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

VN:F [1.9.9_1125]
please wait...
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.9_1125]
Rating: 0 (from 0 votes)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Руская прымаўка “Дорогу осилит идущий” страціла сваю актуальнасць, бо пешы лад жыцця чалавек сёння памяняў на хуткасны аўтамабільны – больш зручны і надзейны....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика