Галоўная праблема Рамязоўскага сельсавета – старыя дрэвы. 21.by

Галоўная праблема Рамязоўскага сельсавета – старыя дрэвы

07.05.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

На тэрыторыі Рамязоўскага сельсавета налічваецца дзевяць грамадскіх могілак. 

IMG_4276

– Частка работы па добраўпарадкаванні могілак, – расказаў старшыня Рамязоўскага сельвыканкама Аляксандр Лявонаў, – робіцца за ўласныя сродкі, а частка – за сродкі, якія збіраюць грамадзяне самастойна на агульную справу.
Па словах Аляксандра Віктаравіча, апошнім часам галоўнай праблемай месцаў пахавання становяцца старыя дрэвы. Іх трэба зносіць, таму што, паваліўшыся, яны могуць пашкодзіць помнікі. Напярэдадні Радаўніцы работнікі сельсавета ўласнымі сіламі спілавалі і прыбралі некалькі такіх аварыйных дрэваў на могілках у вёсцы Багуцічы.Такая ж работа чакаецца і на іншых месцах апошняга прыстанку вяскоўцаў.
Акрамя таго, на кожных могілках трэба пастаянна падтрымліваць парадак: падкошваць траву, прыбіраць смецце. Дарэчы, каля кожных могілак, заўважыў старшыня Рамязоўскага сельсавета Аляксандр Лявонаў, ёсць кантэйнеры альбо абсталяваная пляцоўка для часовага захоўвання адходаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> На тэрыторыі Рамязоўскага сельсавета налічваецца дзевяць грамадскіх могілак.  – Частка работы па добраўпарадкаванні могілак, – расказаў старшыня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика