24 июня приглашаем всех на празднование Дня молодёжи (+ ПРОГРАММА). 21.by

24 июня приглашаем всех на празднование Дня молодёжи (+ ПРОГРАММА)

20.06.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


img_3709
Штогод у Беларусі ў апошнюю нядзелю чэрвеня адзначаецца Дзень моладзі.
У розных краінах свету ёсць свята, прысвечанае моладзі. У нашай яно ўзнікла яшчэ ў савецкія часы. Усюды, дзе святкуецца, ёсць свае цікавінкі. Напрыклад, у Турцыі свята афіцыйна называецца Днём моладзі і спорту, а таму сярод папулярных мерапрыемстваў – спаборніцтвы, марафоны, авіяшоу. У Кітаі моладзь збіраецца на мітынгі. У Азербайджане ўпор робіцца на ўдзел новага пакалення ў развіцці нацыянальнага мастацтва, а самым таленавітым юнакам і дзяўчатам уручаюцца прэзідэнцкія прэміі. У Замбіі абавязковае мерапрыемства гэтага дня – прыняцце спецыяльных законаў у падтрымку моладзевай палітыкі.
Святкаванні Дня моладзі праводзяцца штогод і ў нашым раёне. Сёлета ў нядзелю, 24 чэрвеня, юнакі і дзяўчаты запрашаюцца на канцэрт вядомага мясцовага рок-гурта “Cotton Buds”, выступленне якога распачнецца ў 20 гадзін на плошчы імя І.С. Палявога. У 21 гадзіну ў ККЗ “Іскра” адбудзецца адкрыццё фотавыставы “Моладзь Докшыц”, на якой свае творчыя работы прадставяць мясцовыя фатографы. Тут жа распачне сваю дзейнасць арт-кафэ “Галерэя”, у якім можна будзе пачаставацца свежай выпечкай, кавай і кіслароднымі кактэйлямі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод у Беларусі ў апошнюю нядзелю чэрвеня адзначаецца Дзень моладзі. У розных краінах свету ёсць свята, прысвечанае моладзі. У нашай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика