Жажда скорости в Докшицах (+фото). 21.by

Жажда скорости в Докшицах (+фото)

10.07.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


img_0075
У суботу ў райцэнтры адбыліся трынаццатыя па ліку адкрытыя асабіста-камандныя спаборніцтвы па картынгу, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Свята, якое заўсёды чакае наш горад.

На адкрыцці мерапрыемства шчыра вітаў аматараў спорту і хуткасці старшыня райвыканкама Алег Пінчук. Асабістыя словы прывітання кіраўнік раёна адрасаваў прадстаўнікам каманд з Расійскай Федэрацыі – гарадоў Дарагабуж і Рудня Смаленскай вобласці, якія дэбютавалі ў спаборніцтвах. Алег Леанідавіч падзякаваў за вялікую работу, у першую чаргу, трэнерскаму саставу, які з году ў год далучае дзяцей да тэхнікі, да здаровага ладу жыцця, выпрацоўвае камандны дух і імкненне да перамогі. Гэтыя добрыя якасці, безумоўна, дапамогуць моладзі ў будучыні. Тое, што картынг з’яўляецца першай ступенькай да вялікага гоначнага спорту, адзначыў у выступленні старшыня Глыбоцкай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Максім Алексін, а галоўны суддзя спаборніцтва Вячаслаў Лядніцкі пажадаў удзельнікам спаборніцтва сумленнай барацьбы.
Пасля выступлення юных спевакоў, па традыцыі, першымі на трасу выйшлі байкеры, услед за якімі пачаліся заезды па класах (узроставых катэгорыях).
Докшыцкія картынгісты, якія трэніруюцца на базе раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, сёлета сваё майстэрства дэманстравалі ў двух класах: у “Папулярным” выступілі Аляксей Каляга і Данііл Уліцкі, у “Міні” – Вячаслаў Нагурны і Ян Шульгат. Кожны спартсмен двойчы выходзіў на трасу. У “Папулярным” пілоты ганялі па дванаццаць кругоў, у “Міні” – па дзесяць. Трэба было бачыць, які азарт авалодвае юнымі гоншчыкамі падчас спаборніцтваў. Нават пасля заканчэння кантрольных заездаў прагу хуткасці многія з іх працягвалі наталяць катаннем па трасе на веласіпедах і самакатах – калі яшчэ можна будзе з ветрыкам прамчацца па цэнтры горада?!

img_0143
І вось самы хвалюючы момант мерапрыемства – узнагароджанне. Удзельнікі спаборніцтва зноў пацвердзілі формулу перамогі, якая складаецца з асабістых якасцей спартсмена, ведаў і вопыту, а таксама тэхнічнай падрыхтаванасці аўтамабіля. Але самае галоўнае ў любым відзе каманднага спорту – гэта згуртаванасць. Сёлета, дзякуючы асабістым ачкам кожнага ўдзельніка, докшыцкая зборная заваявала бронзу, саступіўшы дзвюм полацкім камандам. Трэцяе месца ў асабістым заліку ў класе “Папулярны” заняў Данііл Уліцкі.
Акрамя кубкаў, дыпломаў і медалёў картынгісты атрымалі памятныя падарункі ад спонсараў спаборніцтва: сектара спорту і турызму, аддзела па адукацыі райвыканкама, ПУП “АўтаКУРАЖ”, РК ГА “БРСМ” і Глыбоцкай арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу ў райцэнтры адбыліся трынаццатыя па ліку адкрытыя асабіста-камандныя спаборніцтвы па картынгу, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Свята,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика