В зоне внимания президиума районного Совета депутатов — закон и правопорядок. 21.by

В зоне внимания президиума районного Совета депутатов — закон и правопорядок

31.07.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

img_0201
Шэраг актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна быў разгледжаны на чарговым пасяджэнні прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў. Аб рабоце, якая праводзіцца аддзелам унутраных спраў па прафілактыцы і раскрыцці злачынстваў у сельскай мясцовасці, расказаў у сваім выступленні намеснік начальніка — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Лепельскага РАУС Віталь Барадзейка.
За шэсць месяцаў бягучага года на тэрыторыі Лепельскага раёна ўчынена 122 злачынствы, што ніжэй за ўзровень мінулага года на пяць выпадкаў. З іх на тэрыторыі Лепеля ўчынена 49 злачынстваў, у сельскай мясцовасці — 53, а па-за населеным пунктам — дваццаць. Пры гэтым узровень злачыннасці склаў 37,1 працэнта на дзесяць тысяч насельніцтва, што ніжэй за сярэднеабласны паказчык.
Калі аналізаваць колькасць незаконных дзеянняў на тэрыторыі сельсаветаў, можна адзначыць, што найбольшая колькасць учыненых злачынстваў адзначаецца на тэрыторыі Горскага сельсавета — з сямі да 19, па лініі крымінальнага вышуку іх колькасць зменшылася з дванаццаці да пяці. На тэрыторыі Домжарыцкага сельсавета колькасць злачынстваў павялічылася з аднаго да двух, на столькі ж узрасла і колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку.
Адзначаецца зніжэнне злачынстваў на тэрыторыях Бароўскага сельсавета з 17 да сямі, Валосавіцкага — з васьмі да сямі, Каменскага сельсавета — з чатырох да двух, Лепельскага — з дзевяці да сямі, Слабадскога — з сямі да нуля і Стайскага — з дванаццаці да васьмі. На тэрыторыі Баброўскага сельскага Савета не зарэгістравана злачынстваў як у першым паўгоддзі сёлета, так і за гэты ж перыяд мінулага года.
Па структуры злачынстваў на тэрыторыях сельсаветаў сітуацыя склалася наступным чынам: адзін крадзеж учынены на тэрыторыі Бароўскага сельсавета, шэсць — на тэрыторыі Валосавіцкага, два — у межах Домжарыцкага, пяць — Стайскага, шэсць — на тэрыторыі Лепельскага сельсавета і дзевяць — Горскага. Адно махлярства адбылося на тэрыторыі Бароўскага сельсавета, угон транспартнага сродку зарэгістраваны ў Горскім сельсавеце, тут жа выяўлена адно незаконнае дзеянне ў адносінах агнястрэльнай зброі. Адзін незаконны абарот наркатычных сродкаў заўважаны на тэрыторыі Бароўскага сельсавета, адзін выраб і распаўсюджанне парнаграфічных матэрыялаў — у межах Лепельскага сельсавета. Шэсць воінскіх злачынстваў адбылося на тэрыторыі Горскага сельсавета, адна падробка дакументаў — на тэрыторыі Стайскага сельсавета. Па адным парушэнні прэвентыўнага нагляду адбылося ў Каменскім і Стайскім сельсаветах.
У якасці станоўчага фактара можна адзначыць, што не дапушчана ўчынення забойстваў і спакушэнняў на яго, а таксама адбылося зніжэнне з двух да аднаго выпадкаў наўмыснага нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў па-за населеным пунктам.
Разам з тым на тэрыторыі трох сельсаветаў выяўлены тры злачынствы прэвентыўнага характару: па адным катаванні на тэрыторыі Горскага і Валосавіцкага, а таксама адна пагроза забойствам на тэрыторыі Горскага.
Самымі шматлікімі па Горскім сельсавеце сталі злачынствы, учыненыя на тэрыторыі вайсковай часці 71327, у вёсцы Заслонава або прылеглай тэрыторыі — сем выпадкаў.
Чатыры крадзяжы на тэрыторыі Валосавіцкага сельсавета ўчынены адной непаўналетняй асобай.
Як паказвае практыка, большасць злачынстваў учыняецца грамадзянамі, якія нідзе не працуюць і не вучацца. Такіх на тэрыторыі раёна адбылося шаснаццаць. Раней асуджанымі асобамі ўчынена сем злачынстваў, непаўналетнімі і пры іх удзеле — чатыры, у стане алкагольнага ап’янення — тры. Два злачынствы ўчынены ў групе асоб і адно — жанчынамі і пры іх удзеле.
Што ж падштурхоўвае грамадзян да парушэння закону? Асноўныя прычыны і ўмовы ўчынення злачынстваў — гэта п’янства, сацыяльная і бытавая неабуладкаванасць асоб, якія маюць судзімасць, адсутнасць пастаяннага заробку. Для многіх грамадзян характэрная не толькі адсутнасць патрэбы ў працы, а і свядома адмоўныя адносіны да грамадска-карыснай дзейнасці, імкненне да паразітычнага ладу жыцця.

Вядома, што скараціць колькасць злачынстваў магчыма толькі дзякуючы плённай прафілактычнай рабоце. З мэтай выканання распараджэнняў №9 ад 12 лютага 2016 года ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама “Аб арганізацыі работы РАУС па папярэджанні правапарушэнняў у сельскай мясцовасці”, а таксама №52 “Аб ажыццяўленні адпрацовак адміністрацыйных участкаў” Лепельскім РАУС вядзецца значная работа. У сельскіх населеных пунктах са складаным крымінагенным становішчам праведзена сем прафілактычных адпрацовак з прыцягненнем максімальнай колькасці нададзеных сіл. Асаблівая ўвага ўдзялялася наведванню адзінокіх грамадзян, тых, якія адзінока пражываюць, асоб, што знаходзяцца на прафілактычных уліках у Лепельскім РАУС, абавязаных асоб.
У час адпрацовак адміністрацыйных участкаў вядзецца наведванне пажылых грамадзян па месцы жыхарства, з якімі вядуцца прафілактычныя гутаркі, уручаецца пералік пытанняў, па якіх неабходна звяртацца ў РАУС. Усяго было наведана дзве тысячы 599 грамадзян пажылога ўзросту. Праведзена праверка дзвюх тысяч 126 асоб, якія знаходзяцца на прафілактычных уліках у РАУС, адпрацавана 365 месцаў збору людзей з антыграмадскімі паводзінамі. У час маніторынгу асветленасці вуліц накіраваны два прадстаўленні, дзве інфармацыі ў сельскія саветы па непрыдатных збудаваннях, якія знаходзяцца ў населеных пунктах.
Кожны месяц вядуцца інструктажы з работнікамі аддзялення паштовай сувязі, банкаўскіх устаноў і сацыяльнымі работнікамі, на якіх расказваецца аб спосабах абароны пажылых людзей ад злачынных пасягальніцтваў, а таксама тлумачыцца неабходнасць інфармавання РАУС аб кожным вядомым факце супрацьпраўных дзеянняў у адносінах пажылых людзей. Усяго праведзена шэсць інструктажаў. Рэгулярна праводзяцца таксама сустрэчы з дэпутатамі мясцовага савета, старэйшынамі населеных пунктаў, у час якіх высвятляюцца праблемныя пытанні ў галіне аховы грамадскага парадку і бяспекі грамадзян, а таксама ролі ўчастковага інспектара міліцыі ў крымінагеннай сітуацыі ў цэлым. Вядзецца зверка паўнаты перадачы ў РАУС інфармацыі ФАП аб асобах, якія звярнуліся за медыцынскай дапамогай з траўмамі.
Значная работа вядзецца таксама з грамадзянамі, якія знаходзяцца ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення. Сёлета з грамадскіх месцаў у сельскай мясцовасці былі прыцягнуты да адказнасці 126 асоб, якія з’явіліся ў нецвярозым стане і распівалі спіртныя напоі. Абмежаваны ў дзеяздольнасці грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і тым самым ставілі сваю сям’ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча, на тэрыторыі двух сельсаветаў — Стайскага і Лепельскага.
На працягу першага паўгоддзя бягучага года судом Лепельскага раёна асуджана да ізаляцыі ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі 23 грамадзяніна, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і пражываюць у сельскай мясцовасці, сярод якіх трынаццаць беспрацоўных, сем — раней асуджаных і трое скандалістаў.
Немалаважным пытаннем з’яўляецца таксама выяўленне фактаў па спыненні правапарушэнняў у галіне незаконнага абароту прадукцыі, якая ўтрымлівае спірт. У сельскай мясцовасці РАУС выяўлена 35 фактаў — на пяць больш, чым у мінулым годзе. Усяго канфіскавана 467,7 літра самагоннай брагі, самагону і фальсіфікаваных напояў.
Прафілактычныя гутаркі з людзьмі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, вядуцца на пасяджэннях грамадскага пункта аховы правапарадку і прафілактыкі. Так, сёлета на такіх пасяджэннях была праведзена работа са 112 грамадзянамі. Большая колькасць з іх — гэта падуліковыя асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і нідзе не працуюць.
Кожнае з пытанняў, якое прагучала на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, было дэталёва разгледжана, па кожным прынята адпаведнае рашэнне.
Святлана ВАЗНЯК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэраг актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна быў разгледжаны на чарговым пасяджэнні прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика