Картина маслом: работник Добрушского ремонтно-строительного управления решил облагородить территорию своего предприятия. 21.by

Картина маслом: работник Добрушского ремонтно-строительного управления решил облагородить территорию своего предприятия

03.08.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бетонная агароджа ДРБУ-150 мяняе аблічча ўнутры двара. Замест шэрага бязрадаснага колеру – сімпатычныя малюнкі. Іх аўтар – Мікалай Машукоў.  Мастак не толькі па прызванні, але і па адукацыі якраз шчыраваў каля выявы жанчыны з дзіцём. На карціне маладая маці. І подпіс – “Цябе чакаюць дома”.

– Кіраўніцтва прадпрыемства збіралася пафарбаваць агаро-джу, – кажа Мікалай Мікалаевіч. – Я прапанаваў замест гэтага напісаць некалькі кампазіцый. На адной – восеньскі пейзаж. Калегі нават іншым часам спрабуюць вызначыць, дзе знаходзіцца гэта месца ў горадзе.

Мікалай Машукоў – з кагорты меліяратараў, якія напрыканцы шасцідзясятых пачалі асушэнне балот. Па ўспамінах суразмоўцы, ён працаваў памочнікам машыніста на меліярацыйных устаноўках для ўкладкі дрэнажнай трубкі, машыністам экскаватара ў ПМС.

Яшчэ ў дзіцячыя гады настаўнікі Івакаўскай школы заўважылі несумненны мастацкі густ падлетка. Яго малюнкі радавалі вока. Лепш за ўсё артымліваліся пейзажы і абліччы людзей. Пасля заканчэння школы рабочай моладзі Мікалай падаў заяву ў Маскоўскі педагагічны інстытут імя Крупскай на факультэт графікі на завочнае аддзяленне.  Праўда, завяршыць вучобу не давялося. Сям’я, дзеці, работа на доўгія гады вырвалі Мікалая са студэнцкай сферы. Але заняткі ён не пакінуў. Шматлікія карціны мастака знаходзяцца дома, у родных і блізкіх. Пераважная большасць выканана на ДВП, але нямала работ і на палатне. Нярэдка, пад час работы на экскаватары, Мікалай прыглушаў рухавік і хуценька рабіў накіды алоўкам, каб перанесці іх затым на палатно.

Аднойчы сябры паведамілі: на фарфоравым заводзе ёсць вакансія ў жывапісным цэху. Маўляў,  паспрабуй… Аказалася, на гады. Дарэчы, у гэты час прыйшло рашэнне аднавіць вучобу ў Маскве. Так з цягам часу Мікалай Машукоў стаў уладальнікам дыплома мастака.

– Першы час працаваў на заводзе з задавальненнем, – гаворыць Мікалай Мікалаевіч, – але жорсткі графік, даведзенае заданне знішчалі творчы запал. Вырашыў працаўладкавацца ў ДРБУ-150.

Незважаючы на тое, што суразмоўца даўно знаходзіцца на заслужаным адпачынку, ён працягвае працаваць. У  тым ліку і каля мальберта. Жонка і дарослыя дочкі падтрымліваюць творчыя імкненні роднага чалавека. Прырода, яе краявіды і людзі  натхняюць мастака. У бліжэйшых планах – напісанне на бетоннай агароджы прадпрыемства памятных месцаў горада і раёна. І першы ў спісе – так званы “гарбаты мост”.

Леанід ДУБОЎСКІ

Фота Яўгена УСЦІНАВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рубрика: В трудовых коллективахАвтор: Леонид ДУБОВСКИЙБетонная агароджа ДРБУ-150 мяняе аблічча ўнутры двара. Замест шэрага бязрадаснага колеру – сімпатычныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика