В Докшицах прошёл День города и Фестиваль двух рек (+фото). 21.by

В Докшицах прошёл День города и Фестиваль двух рек (+фото)

14.08.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


img_2549
Жнівень адзначыўся дзвюма яркімі падзеямі для Докшыччыны – Днём горада і Фестывалем дзвюх рэк. Сёлета шаноўнымі гасцямі мерапрыемства сталі начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Задзяркоўская, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Пётр Падгурскі, дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў Палкіна і Дзмітрыева (Расійская Федэрацыя), а таксама Балві (Рэспубліка Латвія).

Малая радзіма – вялікая любоў

Нават прырода актыўна паўдзельнічала ў падрыхтоўцы да святкавання: суботняй раніцай вуліцы райцэнтра шчодра асвяжыў дождж. Увечары цэнтр горада ператварыўся ў яркую, маляўнічую, багатую на таленты і народныя традыцыі “Докшыччыну гасцінную”, дзе кожны сельсавет раёна прадставіў свой брэнд. Водарам духмянага печыва вабіў “Смачны фальварак”, дзе прысмакі на любы густ прапаноўвалі гаспадынькі з розных арганізацый раёна. Жыхары горада і госці свята з задавальненнем набывалі сувеніры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на “Алеі майстроў”. Тоўпіўся народ і ля цікавых, часам вельмі незвычайных работ-­удзельніц конкурсу “Гарэзлівая агародніна”, выставе якіх таксама знайшлося месца ў цэнтральным парку.
Цікавінкай свята, традыцыйным падарункам гораду сёлета стаў арт-аб’ект лапікавага шыцця “Палатно сяброўства”. Гэту своеасаблівую карту Докшыцкага раёна ў стылі пэчварк выканалі вядомыя майстрыхі – Наталля Канцавая з дачкой Таццянай. Падчас прадстаўлення арт-аб’екта пано ўпрыгожвалася дадатковымі элементамі, якія сімвалізавалі той ці іншы куток раёна, як, напрыклад, яблыкі ў Порплішчы ці дуб у Сітцах.
Святочная праграма “Малая радзіма – вялікая любоў” распачалася з прывітальнага слова старшыні райвыканкама Алега Пінчука.
– Добрай традыцыяй стала святкаванне Дня горада Докшыцы, якое сёлета мы адзначаем у адзінаццаты раз, – гаварыў кіраўнік раёна. – Вельмі прыемна, што да гэтага свята кожны працоўны калектыў, кожны жыхар раёна стараецца зрабіць годны ўнёсак, каб палепшыць свае ўмовы жыцця і працы. Моладзь дастойна працягвае традыцыі старэйшага пакалення: працуе, выхоўвае дзяцей і з упэўненасцю глядзіць у будучыню.


Абрад “Лебядзіная вернасць”.

Абрад “Лебядзіная вернасць”.

Шчыра падзякаваў дакшычанам за любоў да малой радзімы ў дасланым прывітанні старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, які адзначыў працавітасць, таленаві­тасць і гасцін­насць месцічаў. Прывітальны ліст ад старшыні аблвыканкама Мікалая Шарснёва і старшыні абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцье­ва зачытаў Пётр Падгурскі. Ад імя Міністэрства культуры ўсіх шчыра віншавала са святам Наталля Задзяркоўская, якая асаблівыя словы падзякі выказала мясцовай уладзе за падтрымку сферы культуры раёна, уклад у яе развіццё і папулярызацыю. Таксама віншаванні даслалі Генеральны консул Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Угіс Скуя, глава адміністрацыі Дзмітрыеўскага раёна Расійскай Федэрацыі Віктар Пятроў.
Падчас мерапрыемства па традыцыі ўшанавалі старажылаў Докшыц – Соф’ю Кеда, Пятра Дука, Фаіну Радкевіч, Мікалая Ківу. Атрымалі падарункі і маленькія жыхары райцэнтра. Напярэдадні святкавання Дня горада ў сям’і дакшычан Святланы і Алега Хаміцэвічаў нарадзілася чацвёртае дзіця, якое стала самым маленькім жыхаром райцэнтра на той момант.
Безумоўна, прыемным падарункам для ўсіх стала песня “Докшыцкі край” у выкананні народнага хору ветэранаў працы “Залатыя гады” і творчых калектываў мясцовых арганізацый і прадпрыемстваў. Гэта была прэм’ера песні. Аўтарамі слоў і музыкі з’яўляюцца нашы землякі – Ірына Сясіцкая і Мар’ян Зелянкевіч.
Па традыцыі, на мерапрыемстве былі падведзены вынікі агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні тэрыторый горада. У намінацыі “Лепшая дваровая тэрыторыя шматкватэрных жылых дамоў” сёлета перамогу атрымаў дом № 8 па вуліцы Школьнай. Другім месцам адзначаны мінулагоднія пераможцы, клапатлівыя і старанныя жыхары дома № 11 на гэтай жа вуліцы. Таксама сярод лепшых адзначаны дом № 4 па вуліцы Савецкай і дом № 12 па вуліцы Школьнай. У намінацыі “Лепшая прыватная дваровая тэрыторыя” падзякі за навядзенне ўзорнага парадку атрымалі Лілія і Браніслаў Божалка, Лілія Чарнамордая, Галіна і Васіль Віткоўскія, Марына і Мікалай Сталяронкі. З перамогамі гаспадароў павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і пажадала іншым гараджанам браць з іх прыклад.


Госці фестывалю — казакі з Вілейскага раёна.

Госці фестывалю — казакі з Вілейскага раёна.


Ушанавалі старажылаў Докшыц.

Ушанавалі старажылаў Докшыц.

Таксама Дыпломамі і каштоўнымі падарункамі былі адзначаны пераможцы раённай выставы-конкурсу аб’ёмных кампазіцый “Гарэзлівая агародніна”, якімі сталі калектывы Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (1 месца), філіяла “Докшыцыводаканал” (2 месца) і РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” (3 месца).
Уся праграма святкавання Дня нараджэння суправаджалася прыгожымі, душэўнымі, захапляльнымі музычнымі нумарамі ў выкананні лепшых творчых калектываў Докшыччыны. Прыемным сюрпрызам стала выступленне таленавітых ураджэнцаў Докшыц – выкладчыка БДУ культуры і мастацтва, кандыдата мастацтвазнаўства Веранікі Раманенкавай і выкладчыка Віцебскага каледжа мастацтва, лаўрэата многіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Надзеі Аўласевіч.
Пасля святочнага феерверку абуджаў райцэнтр амаль да світанку моладзевы праект “Горад, які танцуе”.

На маляўнічым беразе Бярэзіны

Рэспубліканскі Фестываль дзвюх рэк распачаўся ўрачыстым тэатралізаваным шэсцем, шматлікія ўдзельнікі якога расквецілі ў розныя колеры вясёлкі вуліцы Докшыц, па якіх рушылі да гарадскога возера.


Гучалі песні на “біс” у выкананні арт-гурта “Беларусы”.

Гучалі песні на “біс” у выкананні арт-гурта “Беларусы”.


Самадзейны калектыў з Балві.

Самадзейны калектыў з Балві.

Там, ля дэкаратыўнай аркі ў выглядзе сімвалу фестывалю, усе сталі сведкамі абраду “Лебядзіная вернасць”, галоўнымі дзеючымі асобамі якога была маладая пара – Аляксандр і Анастасія Зямчонкі, якія напярэдадні ўзялі шлюб.
У суквецце сяброўства злучыла шматлікія творчыя калектывы з розных куткоў Беларусі, Расіі і Латвіі святочная праграма “Віват, фестываль!” Музычныя падарункі гучалі са сцэны летняга амфітэатра ў выкананні народнага ансамбля песні “Лявоніха” Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці, народнага вакальнага ансамбля песні “Сузор’е” Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці, народнага фальклорнага ансамбля “Адраджэнне” Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці, народнага вакальнага ансамбля “Вялея Казацкая” Вілейскага раёна Мінскай вобласці, сям’і Уласік з Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці, творчых калектываў г. Бабруйска, групы “СМС” з пасёлка Палкіна (Расійская Федэрацыя). Народным танцам парадаваў усіх самадзейны калектыў з Балві (Рэспубліка Латвія).


Прэм’ера песні “Докшыцкі край”.

Прэм’ера песні “Докшыцкі край”.

У святочны фестывальны дзень кожны знайшоў занятак па душы. Карысталіся папулярнасцю гандлёвыя рады, дзіцячыя атракцыёны, кірмаш рамеснікаў. Дзеці разам з бацькамі з задавальненнем удзельнічалі ў квэст-гульні “Сямейныя забавы”. Юныя мастакі з усяго раёна арганізавалі на беразе возера пленэр, падчас якога малявалі фестываль. Аматары здаровага ладу жыцця скарылі вяровачны гарадок і гулялі ў пляжны валейбол, турнір па якім арганізаваў РК ГА “БРСМ”. У гэты ж час ККЗ “Іскра” сабрала ўдзельнікаў конкурсу вакалістаў “Бярэзінскія напевы”, а таксама агляду-конкурсу сямейнай творчасці “Кірмаш сямейных талентаў”, пераможцы якіх былі адзначаны на фінальнай праграме свята. Завяршыў фестывальны дзень канцэрт арт-гурта “Беларусы”, песні ў выкананні якога доўга гучалі на “біс”.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара і В. Чарвінскага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жнівень адзначыўся дзвюма яркімі падзеямі для Докшыччыны – Днём горада і Фестывалем дзвюх рэк. Сёлета шаноўнымі гасцямі мерапрыемства сталі начальнік
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика