Легко ли стать лидером: секретами успеха поделилась председатель одной из лучших профсоюзных первичек Добрушского района. 21.by

Легко ли стать лидером: секретами успеха поделилась председатель одной из лучших профсоюзных первичек Добрушского района

17.01.2019 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі Добрушскага цэнтра развіцця дзіцяці і Уцеўскай сярэдняй школы  сталі пераможцамі раённага агляду-конкурсу за 2018 год

– На такі поспех і не спадзяваліся, – прызнаецца старшыня прафкама да­школьнай установы Таццяна Грамыка. – Старанна рыхтавалі конкурсную прэзентацыю. Наогул, прафсаюзную работу імкнемся весці належным чынам.

Па словах кіраўніка галіновага прафсаюза раёна Валянціны Грамыка, у цэнтр развіцця дзіцяці можна завітаць у любы час. Уся работа калектыву адлюстравана ў дакументах, фотаздымках. 52 члены прафсаюза пацвярджаюць: яны адчуваюць сябе абароненымі. Забяспечаны цікавай работай, добрымі ўмовамі працы. Жыццё калектыву – актыўнае і насычанае. Абараняюцца сацыяльныя правы членаў прафсаюза. Калектыўным дагаворам, напрыклад, прадугледжана: пры выедзе з групай дзяцей на аздараўленне за педагогам захоўваецца сярэднямесячная зарплата.

– Працаваць лёгка, калі ёсць падтрымка калег, разуменне з боку наймальніка, – дзеліцца старшыня пярвічкі. – Я ж толькі прадстаўнік калектыву, які адстойвае яго інтарэсы.

Навед­валь­нікі старонкі праф­арганіза­цыі на афіцыйным сайце Добрушскага цэнтра развіцця дзіцяці пагодзяцца: суразмоўца – чалавек сціплы. Таццяна Грамыка за10 год грамадскай працы неаднойчы прызнавалася прафсаюзным лідарам года сярод устаноў адукацыі. Раённую прэмію “Глорыя” ёй уручылі і на мінулагодняй жнівеньскай канферэнцыі.

Сярод іншых дасягненняў за 2018 год – перамога калектыву цэнтра ў раённым фестывалі мастацкай самадзейнасці і дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Мой родны кут, як ты мне мілы”, прызавое месца ў спартакіядзе работнікаў адукацыі.

Людміла НАЗАРАВА

Фота з сайта ДЦРД

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рубрика: В трудовых коллективахАвтор: Людмила ПИСКУНОВАПярвічныя прафсаюзныя арганізацыі Добрушскага цэнтра развіцця дзіцяці і Уцеўскай сярэдняй школы  сталі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика