Сеем сою і сланечнік. 21.by

Сеем сою і сланечнік

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На раніцу 14 мая, па аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, у Ельскім раёне правядзенне вяснавой пасяўной выканана на 77 %. Яравыя культуры пасеяны на плошчы 13037 га. У тым ліку бульбы пасаджана 124 га з 200 запланаваных, зялёнага гарошка – 135 га з 250 запланаваных, пасеяна кукурузы на зялёную масу 6021 га з 9000 запланаваных. Усе сельгаспрадпрыемствы пачалі сеяць сланечнік і сою. Плануецца завяршыць сяўбу сланечніка 15 мая, а соі – 20 мая.


Галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Гуд, аналізуючы ход пасяўной кампаніі ў раёне, заўважыў яе адметнасці ў кожным сельгаспрадпрыемстве раёна:
– У КСУП "Саўгас "Камуніст" добрыя ўзыходы даў сланечнік, зараз вядзецца хімічная апрацоўка. У КСУП "Ельскае Палессе" раней за іншых пасеялі сою, якая заняла плошчу 100 га. Актыўна вядзецца сяўба кукурузы на зялёную масу ў КСУП "Дабрынь". На 14 мая тут ужо пасеяна 1144 га, гэта больш чым у астатніх гаспадарках. У КСУП "Падгалле" і КСУП "Скараднянскі" хутка завершаць пасадку бульбы. Таксама ва ўсіх гаспадарках Ельшчыны вядзецца хімічная апрацоўка яравых зерневых, кукурузы і інш.
Адначасова з пасяўнымі работамі ў сельгаспрадпрыемствах раёна вядзецца падрыхтоўка кормаўборачнай тэхнікі да нарыхтоўкі кармоў. На сённяшні дзень, па словах Аляксандра Кольчанкі, галоўнага інжынера ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, агульная гатоўнасць складае каля 90 %. Усяго на корманарыхтоўках будзе задзейнічана 23 адзінкі кормаўборачных камбайнаў: 2 з іх – на кашэнні траў, астатнія – на кашэнні зялёнай масы, нарыхтоўцы сіласу і сенажу. Таксама ёсць 29 трактарных касілак, 33 прэс-падборшчыкі, 23 адзінкі трактарных граблей.


Ганна ГАЎРЫЛАВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На раніцу 14 мая, па аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, у Ельскім раёне правядзенне вяснавой пасяўной выканана на 77 %. Яравыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика