Дасушыць зерне – справа адказная. 21.by

Дасушыць зерне – справа адказная

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Плошча зерневых культур у КСУП "Ельск", без уліку кукурузы, складае крыху больш за 2 тысячы гектараў – гэта больш, чым у астатніх гаспадарках Ельшчыны. Па дадзеных райсельгасхарчу на 9 жніўня, у гаспадарцы ўжо ўбрана больш за 90 % збожжавых і намалочана 4312 тон збожжа. Ураджайнасць – другая па ліку ў раёне – 29,5 цэнтнера з гектара.


У КСУП "Ельск" клапоцяцца не толькі пра тое, каб зжаць вырашчанае. Не менш важна дапрацаваць зерне, высушыць. Каб своечасова і якасна гэта зрабіць, у гаспадарцы на поўную моц працуюць тры сушыльныя агрэгаты: ЗСК-20 і дзве СКУ-10.


– За час уборачнай, – расказвае загадчыца зернетока ў КСУП "Ельск" Таццяна Кулявец, – мы прапусцілі праз сушылку больш за 3,5 тысячы тон збожжа. Зерне з палёў паступае з вільготнасцю 20–22 %, а пасля дапрацоўкі на сушыльных устаноўках вільготнасць зерня складае 12–13 %; мы пастаянна яе правяраем. Спадзяёмся, у хуткім часе закончым ачыстку і дапрацоўку зерня.
Ганна Гаўрылава

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Плошча зерневых культур у КСУП "Ельск", без уліку кукурузы, складае крыху больш за 2 тысячы гектараў – гэта больш, чым у астатніх гаспадарках Ельшчыны. Па дадзеных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика