13 красавіка у межах семінара-нарады на базе КУВСП «Гарадзец» прайшлі раённыя Засеўкі. 21.by

13 красавіка у межах семінара-нарады на базе КУВСП «Гарадзец» прайшлі раённыя Засеўкі

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_2863 (Копировать)

У пятніцу, 13 красавіка, на базе КУВСП “Гарадзец” адбыўся раённы семінар-нарада па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення вясенне-палявых работ, выніках працы ў жывёлагадоўлі за першы квартал 2018 года. На нараду былі запрошаны спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, кіраўнікі гаспадарак, іх намеснікі па ідэалагічнай рабоце, галоўныя спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў.

Удзельнікі семінара спачатку наведалі зернясклад КУВСП “Гарадзец” у Лужках, дзе галоўны аграном раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Яніна Казіміраўна Богуш засяродзіла ўвагу прысутных на тэхналогіі пратручвання насення. Наступнай кропкай наведвання стала ўрочышча Гай. Тут галоўны аграхімік раёна Кацярына Эдуардаўна Цімашэнкава расказала, як правільна праводзіць падкормку азімых зерневых культур. На ферме “Цэнтр” удзельнікі семінара ўважліва агледзелі добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, азнаёміліся з тэхналогіяй утрымання буйной рагатай жывёлы. Першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Юрый Георгіевіч Лабуць паведаміў, як на дадзенай ферме падрыхтаваліся да летне-пашавага перыяду. У заключнай частцы семінара-нарады, якая прайшла на полі каля аграгарадка Верацеі, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па раслінаводстве Ірына Генадзьеўна Міхалёнак расказала пра падрыхтоўку глебы, сяўбу яравых зерневых культур. Аграрыі раёна абмеркавалі пытанні настройкі рэгуліроўкі тэхнікі. Цяпер сельгасвытворцы сутыкаюцца з шэрагам праблем — падаражэннем удабрэнняў, сродкаў аховы раслін, паліва, тэхнікі. У такіх умовах вельмі важна граматна гаспадарыць і эканоміць. Асаблівую ўвагу надалі рэсурса- і энергазберагаючым тэхналогіям, гатоўнасці машынна-трактарнага парку, а таксама шэрагу іншых пытанняў.

Упершыню за апошнія гады ў межах семінара-нарады работнікі ўстаноў культуры правялі для аграрыяў свята першай баразны — Засеўкі. Настаяцель лужкаўскай царквы протаіерэй Мікалай Гуцко і пробашч шаркаўшчынскага касцёла Узвышэння Святога Крыжа Крыштаф Сілкоўскі благаславілі хлебаробаў на будучы ўраджай, кроплямі святой вады асвяцілі зерне і зямлю. Зачын Засевак па традыцыі робяць самыя дбайныя гаспадары. Права засеяць першыя барозны выпала старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыю Міхайлавічу Ламака, яго першаму намесніку Сяргею Валянцінавічу Струю, а таксама кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў раёна. Пад беларускую народную песню “Выхадзі ў поле сеяць зерне” ў выкананні вакальнай групы народнага калектыву “Лужкаўскія песняры” першыя зярняты аўса ляглі на падрыхтаваныя палоскі поля. Пасля гэтага перадавы механізатар КУВСП “Гарадзец” Юрый Урублеўскі рушыў па дзесяцігектарным полі з пасяўным агрэгатам. З пачынам вас, шаркаўшчынскія аграрыі!

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота Сяргея РАЙЧОНКА і АЛЕНЫ АНАНІЧ

IMG_2739 (Копировать) IMG_2740 (Копировать) IMG_2742 (Копировать) IMG_2750 (Копировать) IMG_2754 (Копировать) IMG_2755 (Копировать) IMG_2763 (Копировать) IMG_2765 (Копировать) IMG_2766 (Копировать) IMG_2771 (Копировать) IMG_2774 (Копировать) IMG_2777 (Копировать) IMG_2778 (Копировать) IMG_2781 (Копировать) IMG_2782 (Копировать) IMG_2788 (Копировать) IMG_2798 (Копировать) IMG_2804 (Копировать) IMG_2807 (Копировать) IMG_2808 (Копировать) IMG_2815 (Копировать) IMG_2816 (Копировать) IMG_2819 (Копировать) IMG_2821 (Копировать) IMG_2822 (Копировать) IMG_2829 (Копировать) IMG_2832 (Копировать) IMG_2837 (Копировать) IMG_2840 (Копировать) IMG_2842 (Копировать) IMG_2843 (Копировать) IMG_2846 (Копировать) IMG_2852 (Копировать) IMG_2854 (Копировать) IMG_2855 (Копировать) IMG_2857 (Копировать) IMG_2861 (Копировать) IMG_2864 (Копировать) IMG_2866 (Копировать) IMG_2868 (Копировать) IMG_2871 (Копировать) IMG_2872 (Копировать) IMG_2876 (Копировать) IMG_2877 (Копировать) IMG_2880 (Копировать) IMG_2881 (Копировать) IMG_2884 (Копировать)

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика