На фермах Канавалава і Уліна КУВСП “Гарадзец” брыгадзірам працуе Міхаіл Яўгеньевіч Шыпіла. 21.by

На фермах Канавалава і Уліна КУВСП “Гарадзец” брыгадзірам працуе Міхаіл Яўгеньевіч Шыпіла

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брыгадзір Міхаіл Шыпіла (першы злева) і даглядчыкі ф. Канавалава Алена Пархоменка, Віктар Рамашка, Аляксей Несцяронак

Брыгадзір Міхаіл Шыпіла (першы злева) і даглядчыкі ф. Канавалава Алена Пархоменка, Віктар Рамашка, Аляксей Несцяронак

Гэту пасаду ён займае пяць год. Наогул, з 1994 года мужчына з’яўляецца тэхнікам-асемянатарам буйной рагатай жывёлы. Міхаіл Яўгеньевіч паспявае сумяшчаць гэтыя дзве пасады і мець станоўчыя вынікі ў працы.

— На ферме Канавалава ўтрымліваецца 406 галоў БРЖ, — кажа брыгадзір, — гэта цяляты дарошчвання. Даглядаюць іх Марына Крыўко, Алена Пархоменка, Віктар Рамашка і Аляксей Несцяронак. Прывагі жывёлы высокія, таму што даём мы ёй якасныя кармы: сянаж, сена, канцэнтраты. Дарэчы, лішкі кармоў рэалізуем гаспадаркам нашага і Міёрскага раёнаў. Зімоўку правялі без аніякіх перашкод і праблем. У будынках праведзена рэканструкцыя, на стойлавы перыяд яны былі ўцепленыя, таму і вада не падмярзала. Перыядычна, як таго і патрабуе тэхналогія, праводзім выгул жывёлы. У хуткім часе пачнецца яе выпас. Паша для большай зручнасці размешчана побач з фермай.

На ферме Уліна налічваецца 380 цялушак і быкоў. Дзякуючы сумленнай рабоце даглядчыкаў, кожны месяц адпраўляем грузавы аўтамабіль з вырашчанай буйной рагатай жывёлай на Глыбоцкі мясакамбінат. Гэта і дае прыбытак нашай гаспадарцы.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика