Працаўнікі сяла: механізатар ААТ “Ельня-Агра” Іван Шышковіч. 21.by

Працаўнікі сяла: механізатар ААТ “Ельня-Агра” Іван Шышковіч

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

860З пачаткам вясенне-палявых работ і да позняй восені на палетках сельгаспрадпрыемстваў не змаўкае гул трактароў. У хуткім часе распачнецца корманарыхтоўка. Сумленныя працаўнікі імкнуцца працаваць з поўнай аддачай, каб як мага якасней выканаць вызначаныя віды работ. Гэта дазваляе і ім атрымаць заробак, і гаспадрцы прынесці карысць.

Сярод тых, хто ўносіць свой важкі ўклад у стабільны эканамічны стан адкрытага акцыянернага таварыства “Ельня-Агра” і трактарыст-машыніст Іван Іванавіч Шышковіч. Механізатарскі стаж мужчыны складае амаль 30 год. Яшчэ ў 2011 годзе гаспадарка даверыла яму новы энерганасычаны МТЗ-3022. На ім Іван Іванавіч працуе і цяпер. Падчас вясенне-палявых работ рыхтуе глебу пад сяўбу. Як надыходзіць перыяд корманарыхтоўкі — чапляе да свайго “сталёвага каня” прычэп і адвозіць правяленую масу з палёў. Восенню разам з іншымі механізатарамі займаецца ўздымам зябліва, закладвае аснову пад будучы ўраджай. Дарэчы, і зімой Іван Іванавіч не сядзіць склаўшы рукі. Кожны дзень яго можна ўбачыць у механічных майстэрнях. Бо трэба перабраць, перагледзець, замяніць вузлы і агрэгаты ў трактары, як след падрыхтаваць да веснавых работ прычапныя агрэгаты, каб вясной без прамаруджвання вывесці тэхніку ў поле.

За сваю працу Іван Іванавіч Шышковіч мае шматлікія ўзнагароды і ад кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, і ад кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна. На такіх вопытных механізатараў раўняюцца і маладыя працаўнікі, бяруць з яго прыклад.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика