На палях раёна. 21.by

На палях раёна

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Масавая ўборка зерневых пачалася ў Беларусі. Як паведамляе БелТА, па даных на 16 ліпеня зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 124,6 тыс. га, што складае 5,9 працэнта запланаванай плошчы. Сяголета масавая ўборка пачалася раней у параўнанні  з мінулым годам. Па тэмпах работ лідарства трымае Брэсцкая вобласць: там убрана 20,9 працэнта ад плана (68,7 тыс. га). У Гродзенскай вобласці зжата 7,5 працэнта плошчаў (24,3 тыс. га), Гомельскай — 7,34 (23,7 тыс. га), Мінскай — 1,6 (7,78 тыс. га). У Магілёўскай вобласці ўборку толькі распачынаюць: зерневыя ўбраны на 0,01 працэнта плошчаў (0,04 тыс. га). На Віцебшчыне ўборка пачнецца яшчэ пазней, паколькі ў паўночных раёнах зерне толькі наліваецца. Усяго па краіне намалочана 333,2 тыс. т зерня пры сярэдняй ураджайнасці 26,8 цэнтнера з гектара, чытаем на belta.by.

У Глускім раёне завяршаецца ўборка азімага рапсу, работы вядуцца на апошніх гектарах, агульнымі намаганнямі (па стане на 16 ліпеня) намалочана амаль 850 тон масланасення. Найбольшая ўраджайнасць гэтай культуры сяголета ў “Турыно-агра”, дзе на круг выйшла па 10 цэнтнераў, па 9,6 цэнтнера рапсу сабралі з гектара ў “Зары Камуны” і эксперыментальнай базе “Глуск”. Між тым усё больш актыўныя ўборачныя работы распачынаюцца на палетках з зерневымі і зернебабовымі культурамі, праўда, пакуль што жнуць выбарачна, тыя пасевы, што пацярпелі ад засухі. Уборку трыцікале вядуць чатыры гаспадаркі: “Слаўгарадскі” (55 га), “Турыно-агра” (39 га), а таксама “Глуская Зара” і райаграпрамтэхзабеспячэнне, тут пробуюць толькі першыя гектары гэтай культуры. Зразумела, пра ўраджайнасць рабіць якія-небудзь высновы яшчэ рана, але пакуль што больш за ўсё намалочваюць трыцікале “слаўгарадчане” — па 26,9 цэнтнера на круг, пры сярэднераённай ураджайнасці 23,5.

Прадаўжаюць аграрыі раёна работы па корма-нарыхтоўцы. Нарыхтоўка сена з-за надвор’я зараз прыпынілася, у раённай зводцы значыцца лічба 2 119 тон сухога корму. Сенажу для грамадскага статку агульнымі намаганнямі нарыхтавана каля 25 тысяч тон, у разрэзе гаспадарак найбольшы задзел зроблены ў аграфірме “Слаўгарадскі” — 8 908 тон, наступны за гэтым паказчык — 5 973 у “Глускай Зары”. Па інфармацыі ўпраўлення  па сельскай гаспадарцы і харчаванні, асобныя гаспадаркі сталі ўбіраць на корм жывёле аднагадовыя зерневыя культуры і тыя пасевы, што пацярпелі ад летняй засухі, такім чынам нарыхтавана 1 830 тон зернесенажу. Адпаведна кармавая база на адну ўмоўную галаву павялічылася да 7,43 цэнтнера кармавых адзінак, гэта на 0,79 ц к. адз. больш у параўнанні з леташнім паказчыкам. А вось у параўнанні з паказчыкамі іншых раёнаў Магілёўшчыны мы выглядаем даволі сціпла, таму што, скажам, у Чавускім раёне ўжо назапасілі 15,9 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву, у суседнім з намі Бабруйскім — 10,71, Кіраўскім — 9,74.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Масавая ўборка зерневых пачалася ў Беларусі. Як паведамляе БелТА, па даных на 16 ліпеня зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 124,6 тыс. га, што складае 5,9...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика