Як сельгаспрадпрыемствы Шаркаўшчынскага раёна падрыхтаваліся да правядзення ўборачнай кампаніі 2018 года. 21.by

Як сельгаспрадпрыемствы Шаркаўшчынскага раёна падрыхтаваліся да правядзення ўборачнай кампаніі 2018 года

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Клiч Радзiмы

Як сельгаспрадпрыемствы Шаркаўшчынскага раёна падрыхтаваліся да правядзення ўборачнай кампаніі 2018 годаЗаканчваецца другі месяц лета. Гэта час, калі ў аграрыяў пачынаецца самая адказная пара — жніво. Сёлета з-за спякотнага і засушлівага надвор’я ўборка зерневых культур у раёне пачалася раней, чым ў мінулыя гады, але набраць адпаведныя тэмпы ёй перашкаджаюць частыя дажджы. Пра тое, як сельгаспрадпрыемствы Шаркаўшчынскага раёна падрыхтаваліся да правядзення ўборачнай кампаніі 2018 года, нам паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Ірына Генадзьеўна Міхалёнак.

— Ірына Генадзьеўна, як мы бачым, збажына на палетках сельгасарганізацый паспела. Раскажыце, калі ласка, як аграрыі падрыхтаваліся да ўборачнай кампаніі?

— У гаспадарках раёна праведзена ачыстка і дэзінфекцыя збожжасховішчаў. Зернесушылкі таксама падрыхтаваныя для прыёму ўраджаю. Крыху складаней з выпускам на лінейку гатоўнасці зернеўборачных камбайнаў. У цяперашні момант заканчваецца іх рамонт. Наогул, у кожным сельгаспрадпрыемстве маюць спраўны стан 3—4 камбайны. У хуткім часе будуць адрамантаваныя і астатнія.

— Ці можам мы разлічваць на добры ўраджай?

— Надзея, канечне, ёсць. Напрыклад, у ААТ “Жвіранка” ужо поўнасцю ўбралі азімы рапс. Выбарачна да абмалоту зерневых прыступілі ў КУВСП “Гарадзец” і імя Маркава, ААТ “Даватарскі”, “Жвіранка”, “Агратэхсэрвіс”. На землях ААТ “Княж” азімая пшаніца дае ўраджайнасць каля 50 цэнтнераў на круг. А гэта высокі паказчык. З яравымі зерневымі справы значна горшыя. Пасля іх высеву амаль месяц стаяла засушлівае надвор’е, што адмоўна паўплывала на ўсходы. Пасевы цяпер нераўнамерныя, зерневыя знаходзяцца ў рознай стадыі росту. На адным полі можна бачыць, што месцамі яны ўжо выкаласіліся, дзесьці колас яшчэ толькі выплывае, а на некаторых участках зерневыя знаходзяцца ў стадыі кушчэння.

— Што можаце сказаць пра стан кукурузы?

— Палі кукурузы, якія былі пасеяны першымі, даюць надзею на добры ўраджай, бо ў глебе пасля зімы знаходзілася вільгаць, што паспрыяла росту гэтай культуры. На іншых палях, на жаль, яна яшчэ толькі пачынае расці. Зразумела, што такая кукуруза ўжо не будзе мець адпаведнай фазы для ўборкі і патрэбных пажыўных рэчываў у сабе.

— Якія плошчы з зерневымі культурамі трэба сёлета ўбраць шаркаўшчынскім аграрыям?

— Усяго падлягае ўборцы 13.208 гектараў зерневых і зернебабовых культур. З іх 4,5 тысячы — азімыя зерневыя. Зноў жа, з-за складаных умоў надвор’я мінулагодняй восенню мы не змаглі засеяць запланаваныя плошчы азімымі культурамі, якія на нашых шаркаўшчынскіх землях заўсёды даюць нядрэнны ўраджай.

— У гаспадарках яшчэ працягваецца корманарыхтоўка, і частка механізатараў, якія задзейнічаны на ёй, будуць працаваць на зернеўборачных камбайнах і іншай тэхніцы. Ці паўплывае гэта акалічнасць на ход уборачнай?

— Сельгаспрадпрыемствы востра адчуваюць недахоп механізатарскіх кадраў. У некаторых гаспадарках за адным чалавекам замацаваны кормаўборачны і зернеўборачны камбайны, пасяўны агрэгат. Гэта выклікае пэўныя цяжкасці. З 5 па 15 жніўня мы павінны пасеяць азімы рапс. З 15 жніўня прыступіць да масавай сяўбы іншых азімых культур, паралельна весці корманарыхтоўку і ўборку зерневых. Адначасова працаваць такім шырокім фронтам будзе вельмі складана. Але галоўнае, што да такіх цяжкасцей з разуменнем ставяцца і спецыялісты, і работнікі сельгаспрадпрыемстваў. Мы будзем прымаць усе магчымыя захады для таго, каб у наяўнасці былі гаручазмазачныя матэрыялы, і разлічваць на добрае надвор’е.

— Дзякуй, Ірына Генадзьеўна за гутарку! Жадаем вам поспехаў і своечасовага завяршэння ўборачнай кампаніі!

Гутарыў Сяргей РАЙЧОНАК.

Оставить комментарий

 
 


Архив (Сельское хозяйство)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

17.04.2019
Mir24.TV Belarus
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Гарадоцкi веснiк
Новости Докшицы
Днепровская правда (Дуюровно)
Голас Сененшчыны
Патриот (Ушачи)
Чырвоны прамень
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Mlife
Новости Волковыска
Вороновская газета
Полымя
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Кричевская жизнь
Асiповiцкi край
18.04.2019
Mir24.TV Belarus
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Новости Докшицы
Днепровская правда (Дуюровно)
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Новости Волковыска
Вороновская газета
Полымя
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник


Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика