Шаркаўчане — у ліку пераможцаў абласных спаборніцтваў сярод трактарыстаў-машыністаў, занятых на корманарыхтоўцы. 21.by

Шаркаўчане — у ліку пераможцаў абласных спаборніцтваў сярод трактарыстаў-машыністаў, занятых на корманарыхтоўцы

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віктар Гутараў узнагароджвае Уладзіміра Падобу з ААТ “Буеўшчына”

Віктар Гутараў узнагароджвае Уладзіміра Падобу з ААТ “Буеўшчына”

У суботу, 21 ліпеня, старшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Сяргеевіч Гутараў наведаў наш раён. Нагодай таму стала ўзнагароджванне механізатараў ААТ “Жвіранка” Віктара Цімафеева і ААТ “Буеўшчына” Уладзіміра Падобы з перамогай у абласных спаборніцтвах сярод трактарыстаў-машыністаў, занятых на корманарыхтоўцы. Віктар Цімафееў на трактары МТЗ-3022 у счэпе з агрэгатам “Ралант-375” нарыхтаваў у стрэйч-плёнку 4.072 тоны зялёнай масы. Механізатар заняў другое месца ў Віцебскай вобласці і на сённяшні дзень трывала займае гэтую пазіцыю. Уладзімір Падоба з пачатку корманарыхтоўчых работ працуе на трактары МТЗ-3022 ў счэпе з агрэгатам “Тарнада”. На свой рахунак мужчына запісаў 2.878 тон зялёнай масы. Віктар Сяргеевіч Гутараў павіншаваў шаркаўшчынскіх механізатараў з такімі высокімі працоўнымі дасягненнямі, уручыў ім адпаведныя дыпломы абласнога прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, грашовыя прэміі, а таксама пажадаў далейшай плённай працы.

Перадавы механізатар ААТ “Жвіранка” Віктар Цімафееў, які заняў другое месца ў абласных спаборніцтвах

Перадавы механізатар ААТ “Жвіранка” Віктар Цімафееў, які заняў другое месца ў абласных спаборніцтвах

Як сказаў старшыня прафсаюза, любыя маральныя і матэрыяльныя формы заахвочвання працаўнікоў сяла маюць вялікае значэнне. Людзям важна ведаць, што іх праца цэніцца ў грамадстве, а ўзорнае выкананне абавязкаў і прафесійнае майстэрства абавязкова будуць адзначаны.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_2335

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика