Не абібокі падымаюць
30.07.2018
—
Сельское хозяйство
|
Візіт на «Валокі» супаў з абедзеннай дойкай. Яе праводзілі Вікторыя Іванова, з якой мы знаёмілі ў адным з чэрвеньскіх выпускаў газеты, Галіна Ерашок і Святлана Анікейчанка. Колькасць буйной рагатай жывёлы на ферме – 474 галавы, у тым ліку дойнага статка – 103. Гэта сотня і знаходзіцца на папячэнні жанчын.
«Цяжка працаваць на раздоі?» – цікаўлюся ў гэту хвіліну ў Святланы. «Я б не сказала, што складана, а можа, проста прывыкла ўжо», – шчыра і проста адказвае працаўніца. У гаспадарцы яна з 2012 года. Яе калега Галіна ўвогуле мае адпаведны запіс ў працоўнай кніжцы з 1987 года.
Дарэчы, за самых маленькіх тут адказвае жывёлавод Віктар Анатольевіч Дзядзіцкі. Калі запытала, колькі галоў уваходзіць у яго статак, з гонарам адказаў – 146. Цяляткі якраз снедалі свежай зялёнай масай. Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На малочна-таварную ферму «Валокі» КСУП "Эксбаза «Стралічава» завітала невыпадкова. Яна ўваходзіць у пяцёрку лепшых у маштабе раёна, бо...
|
|