Хлебаробы Нясвіжскага раёна накіраваліся на  дапамогу. 21.by

Хлебаробы Нясвіжскага раёна накіраваліся на  дапамогу

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Хлебаробы нашага раёна фактычна

падышлі да фінішу жніва-2018.

Па стане на раніцу 7 жніўня ўбрана 22140,9 гектара збожжавых культур — 98,5 % ад неабходнага.

Засталіся лічаныя гаспадаркі,

дзе камбайны яшчэ снуюць на палетках.

Многія прыступілі да абмалоту збажыны

на прысядзібных участках.


У панядзелак збожжаўборачная тэхніка сельгаспрадпрыемстваў Нясвіжчыны накіравалася на  дапамогу хлебаробам Валожынскага раёна. Месца збору жніўнай раніцай па традыцыі — на мяжы Нясвіжскага і Стаўбцоў-скага раёнаў. Правесці працаўнікоў нівы і пажадаць добрага шляху прыехалі сюды  старшыня райвыканкама  Генадзь Салавей і яго першы намеснік, начальнік  райсельгасхарчу Віктар Худніцкі. Пасля добрых слоў і  наказаў калона, у суправаджэнні машын ДАІ і РАНС,    рушыла ў дарогу.

На дапамогу СВК “Пяршаі-2003” пайшлі чатыры камбайны і дзве аўтамашыны. Усе — з СВК “Агракамбінат Сноў”. Узначальвае групу вопытны камбайнер Іван Касцюкевіч, разам з ім працуюць Анатоль Абрамовіч, Ігар Праневіч і Дзмітрый Дуняк.


Другая група, з 6-і камбайнаў і 3-х аўтамашын, накіравалася на вытворчы ўчастак  ТАА “Тарасава”. Там працуюць Валерый Каспяровіч з ААТ “17 Верасня”, Сяргей Саленік з ААТ “Новае жыццё”, Юрый Наполеў з ААТ “Грыцкевічы”, Вячаслаў Галавацкі з ААТ “Гарадзея”, а таксама камбайнеры з ААТ “Юшавічы” і ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, вадзіцелі з ААТ “Новае  жыццё”, “Нясвіжскія Астроўкі” і “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хлебаробы нашага раёна фактычна падышлі да фінішу жніва-2018. Па стане на раніцу 7 жніўня ўбрана 22140,9 гектара збожжавых культур —
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика