Праца­ві­тыя, гаспадарлівыя, адказныя жанчыны МТФ «Юзэфова» ААТ «Ельня-Агра». 21.by

Праца­ві­тыя, гаспадарлівыя, адказныя жанчыны МТФ «Юзэфова» ААТ «Ельня-Агра»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_6068 (Копировать)

Мно­гія з прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва гарманічна спалучаюць у сабе некалькі роляў: яны і любячыя жонкі, і клапатлівыя матулі, і руплівыя га­спадыні, і сумленныя

пра­­­цаўніцы… За­с­та­ец­ца толькі здзівіцца, як яны ўсё паспяваюць! Той, хто некалі пры­думаў назваць жанчын слабым полам, моцна па­мыліўся.
Менавіта да такіх жанчын — праца­ві­тых, гаспадарлівых, адказных — адносіцца часова выконваючая абавязкі загадчыцы малочна-таварнай фермы «Юзэфова» ААТ “Ельня-Агра” Алёна Паўлаўна Шышковіч.

Родам яна з вёскі Чарамхова. Бацькі ўсё жыццё працавалі ў калгасе імя Калініна: бацька — вадзіцелям, маці — даяркай. Трымалі вялікую гаспадарку: кароў і некалькі свіней з парасятамі, кур. Алёна не цуралася ніякай работы: кароў даіла, агарод палола ад пустазелля — словам, дапамагала бацькам, як і ўсе вясковыя дзеці.
Пасля заканчэння сярэдняй школы вывучылася ў Віцебску на швачку. Вярнулася на малую радзіму, а ў 1992 годзе працаўладкавалася ў месны калгас цялятніцай. А далей, як амаль ў кожнай дзяўчыны ў жыцці — знаёмства з выдатным хлопцам Іванам Шышковічам, за якога і выйшла замуж. Разам яны выхавалі дзвух дзяцей. Дачка Таццяна працуе медсястрой у Дзяржынскай ЦРБ, малодшы сын Сяргей нядаўна працаўладкаваўся ў Шаркаўшчынскі РАУС інспектарам Дзяржаўтаінспекцыі.
— Шчыра магу сказаць, — гаворыць Алёна Паўлаўна, — што ферма для мяне — другі дом. Не паспею прачнуцца, а думкамі ўжо разам са сваімі кароўкамі. Дрэнны настрой, праблемы і турботы пакідаю за парогам фермы. Можна падумаць, у нашых продкаў было менш стрэсаў, чым у нас. Канешне, не. Перажыць цяжкасці ім дапамагала праца. Можа, таму і здаравейшымі былі нашы дзядулі і бабулі, даўжэй жылі.

Як паведаміла нам жанчына, на малочнатаварнай ферме  ўтрымліваецца 210 галоў дойнага статка. За ліпень па ферме ўсяго атрымана 82 тоны 400 кілаграмаў малака.

Быў час вячэрняй дойкі. У той дзень працавалі аператары машыннага даення Людміла Вячаславаўна Філіч, Галіна Анатольеўна Урбановіч, Святлана Нікалаеўна Ісакава, якіх на трактары ў поле прывёз механізатар Аляксандр Аляксандравіч Рубніковіч. У той дзень пасвіў статак Іван Ігнацьевіч Буда.

У кожнай жанчыны свой гурт, прыблізна па сорак сем галоў.  Насыпаўшы ў кармушкі канцэнтраты для кароў, аператары машыннага даення ўзяліся за працу. Трэба сказаць, што даільныя апараты не вельмі хутка напаўняліся сырадоем. Яно і зразумела — травастой сёлета на пашы не надта добры, а гэта напрамую ўплывае на колькасць атрыманага малака. Даенне двухразовае. Першая дойка пачынаецца ў пяць гадзін раніцы, другая — у чатыры гадзіны вечара.

— Сумленныя адносіны працоўнага калектыву да выканання сваіх абавязкаў і якасны корм садзейнічаюць таму, што з нашай малочнатаварнай фермы малако ў сярэднім на 100 працэнтаў рэалізуецца гатункам “экстра”, — кажа Алена Паўлаўна Шышковіч. — Найлепшых поспехаў у ліпені дасягнула даярка Галіна Анатольеўна Урбановіч. У якой валавы надой за ліпень склаў 21 тону 300 кілаграмаў, на карову — 463 кілаграмы. Зразумела, што на дасягнутым калектыў спыняцца не будзе. Наперадзе чакаецца расцёл, а значыць, будзе павелічэнне надояў.

Дзякуючы такой зладжанай рабоце, жанчыны маюць станоўчыя паказчыкі, якія будуць расці і павышацца ў далейшым.

— Ведаеце, да  чалавека і да жывёлы трэба падабраць ключык, — напрыканцы нашай размовы заўважае Алёна Паўлаўна. — За гэты час упэўнілася, што вельмі важны ў вытворчасці малака ўсё ж чалавечы фактар. Кажуць, што будучыня за комплексамі, а мне куды бліжэй мая ферма. Новыя тэхналогіі, канешне, доб­ра, але ўсё жывое ласку любіць. На ферме больш індывідуальны падыход да жывёлы. Напрыклад, я ведаю ўвесь свой статак — па нумарах помню некаторых кароў і цялушак. А даяркі, дык і ўвогуле, могуць пра характар кожнай сваёй падапечнай расказаць. Ад таго, якая атмасфера ў калектыве, як кожны ставіцца да сваіх абавязкаў, залежыць агульны вынік. А мяне ад хвароб і дрэнных думак ратуе праца.

Алена АНАНІЧ.

IMG_6066 (Копировать)IMG_6070 (Копировать) IMG_6073 (Копировать) IMG_6076 (Копировать)

 

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика