Лучшего пахаря определили на конкурсе профессионального мастерства. 21.by

Лучшего пахаря определили на конкурсе профессионального мастерства

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Палявых спраў майстры

Раённы конкурс аратых прайшоў 18 кастрычніка на адным з палеткаў ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” побліз вёскі Замошша. Такое палявое спаборніцтва праводзіцца ўжо не ўпершыню, і арганізавалі яго сумесна ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкам прафсаюза работнікаў АПК. Разам з механізатарамі прыбылі з гаспадарак і галоўныя аграномы з інжынерамі, шляхам жараб’ёўкі вызначылася, хто ацэньвае чыю работу.

Глыбіня ўзворвання, прамалінейнасць, грабністасць ворыва, зараўноўванне пажніўных рэшткаў — вось асноўныя крытэрыі пры ацэнцы якасці працы. Перад стартам падрабязны інструктаж па ўмовах спаборніцтва і тэхніцы бяспекі правёў загадчык сектара механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Дарафейчык.


Цікава было назіраць, як магутныя трактары “Беларусы-3022, 3522” спрытна маняўруюць з плугамі на разваротах, як роўна кладзецца баразна за баразною — поле можа бездакорна вызначыць сапраўднага майстра справы. Здавалася б, аднолькавыя тэхнічныя магчымасці і глеба, а вынік у механізатараў розны: адзін участак як пасля баранавання, а на іншым не абышлося без пластоў. Вось гэта і ёсць, як кажуць, “чалавечы фактар”.

Каб выявіць пераможцаў, кампетэнтная камісія, у склад якой у якасці кансультантаў уваходзілі і прадстаўнікі прафесійна-тэхнічнага каледжа, дэталёва абследавала кожны надзел. У выніку месцы размеркава-ліся так: самы высокі бал  атрымаў Аляксей Басякоў        з ААТ “ЖорнаўкаАГРА”, другім стаў Сяргей Лось з “Лапічаў”, трэцім — Анатоль Крот з ААТ “Асіповічыагра-прамтэхзабеспячэнне”.



Віншуючы пераможцаў, старшыня райвыканкама Павел Налівайка адзначыў, што ёсць рэчы, якія ніколі не страчваюць сваёй жыццёвай каштоўнасці. У іх ліку і ўменне араць зямлю. I няважна, што зараз гэта не драўляная саха, а магутныя плугі, з якімі, як паказалі канкурсанты, можна ўпраўляцца проста віртуозна. Кіраўнік раёна шчыра падзякаваў механізатарам за іх працу і майстэрства і разам са старшынёй райкама прафсаюза Святланай Сідарэнка ўручыў дыпломы і прэміі пераможцам. А яшчэ кожны з удзельнікаў атрымаў набор малочнай прадукцыі ад партнёраў — філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”. Ну а шыкоўныя музычныя падарункі ад народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Люлечка” раённага Цэнтра культуры прызначаліся для ўсіх прысутных на мерапрыемстве.

“Палявое спаборніцтва мела некалькі мэт. Важным было не толькі вызначыць лепшага аратага раёна, які будзе прадстаўляць Асіпо-віччыну на абласным конкурсе, але і аднавіць і замацаваць тэхнічныя навыкі, — падкрэсліла прафсаюзны лідар нашых аграрыяў Святлана Сідарэнка. — Плюс “экзамену” і ў тым, што наперадзе механізатараў чакае зябліва, і гэта работа павінна быць выканана максімальна якасна”.

 Валянціна КОРБАЛЬ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палявых спраў майстры Раённы конкурс аратых прайшоў 18 кастрычніка на адным з палеткаў ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” побліз вёскі Замошша. Такое...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика