Председатель Кореличского райисполкома Виктор Шайбак высоко оценил работу инженерной службы и механизаторов КСУП «Цирин-Агро» по подготовке техники к посевной. 21.by

Председатель Кореличского райисполкома Виктор Шайбак высоко оценил работу инженерной службы и механизаторов КСУП «Цирин-Агро» по подготовке техники к посевной

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На мінулым тыдні на Карэліччыне пачаўся дзяржаўны тэхнічны агляд трактарных паркаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. А гэта значыць, што пільная ўвага інжынерна-тэхнічнай службы была засяроджана на спраўнасці тэхнікі і яе поўнай гатоўнасці да выхаду ў поле.
Лёгкае напружанне адчувалася на мехмайстэрнях “Альшаны” КСУП “Цырын-Агра”. І гэта зусім нядзіўна, бо кожны механізатар адчуваў унутранае хваляванне за тэхніку, на якой ён уступіць у пасяўную кампанію бягучага года.





У дзяржтэхаглядзе трактароў сельгаспрадпрыемства прынялі ўдзел старшыня Карэліцкага райвыканкама Віктар Шайбак, галоўны дзяржінспектар упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Пярэська, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Дзмітрый Шугля. У полі іх зроку аказаліся знешні выгляд кожнага транспартнага сродку, рухавік і яго тармазная, гідраўлічная і пнеўматычная сістэмы, рулявое кіраванне, электраправодка і электраабсталяванне, знешнія светлавыя прыборы, стан шын і колаў. Наяўнасць усіх неабходных дакументаў на кіраванне транспартным сродкам, аптэчак у кабіне кожнага трактара – гэтыя абавязковыя пункты таксама не засталіся без увагі правяраючых.













– На сённяшні дзень гаспадарка ў поўнай ступені забяспечана трактарамі, – адзначыў галоўны інжынер КСУП “Цырын-Агра” Уладзімір Шайбак, які без малога 40 гадоў працуе ў гаспадарцы. – Маецца 32 трактары, 3 пагрузчыкі, прычапная тэхніка. Месяц таму ў лізінг набылі новы «Беларус 1523», які рыхтуецца да свайго дэбюту на палях сельгаспрадпрыемства. Ветэран жа нашага трактарнага парку – 1982 года выпуску, — і да гэтага часу ў страі.
На працягу зімовага перыяду механізатарамі гаспадаркі вялася планамерная падрыхтоўка тэхнікі да дзяржтэхагляду. У асноўным спраўляліся ўласнымі сіламі. Аднак пры рамонце механічнай каробкі перадач аднаго з трактароў дапамогу аказаў спецыяліст са Стаўбцоўскай рамонтнай арганізацыі.
Старшыня Карэліцкага райвыканкама Віктар Шайбак высока ацаніў праведзеную інжынернай службай і механізатарамі “Цырын-Агра” работу па падрыхтоўцы тэхнікі да пасяўной кампаніі.



– Нягледзячы на нестабільнае фінансавае становішча сельгаспрадпрыемства, кіраўніцтва, інжынерная служба і аграрыі г прыклалі максімум намаганняў, каб тэхніка своечасова і без замінак выйшла на раллю, – адзначыў Віктар Шайбак. – Безумоўна, шмат залежыць ад фінансавых сродкаў, якія гаспадарка мае магчымасць укласці ў рамонт тэхнікі. Але вельмі важна, каб кожны механізатар па-гаспадарску ставіўся да даручанага яму агрэгата. Кабіна трактара – працоўнае месца аграрыя, твар механізатара. Зазірнуўшы ў кабіну, адразу можна сказаць, як ставіцца да працы той ці іншы працаўнік. Вялікія недахопы складаюцца з дробязяў. Аднак у нашых руках — не дапусціць іх узнікнення.
Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні на Карэліччыне пачаўся дзяржаўны тэхнічны агляд трактарных паркаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. А гэта значыць, што пільная ўвага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика