Каб нівы зіхацелі залатым калоссем (рэпартаж з пасяўной у ААТ «Княж»). 21.by

Каб нівы зіхацелі залатым калоссем (рэпартаж з пасяўной у ААТ «Княж»)

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вадзіцель запраўшчыка Дзмітрый Талдыкоў, механізатары Іван Грыгор’еў і Барыс Гушчынскі (злева направа)

Вадзіцель запраўшчыка Дзмітрый Талдыкоў, механізатары Іван Грыгор’еў і Барыс Гушчынскі (злева направа)

Аграрыі Шаркаўшчынскага раёна і Віцебшчыны сёлета амаль на два тыдні раней прыступілі да вясенне-палявых работ. Умовы надвор’я не даюць лішняга часу вясковым сейбітам. Гарачае і сонечнае надвор’е прыспешвае хлебаробаў: трэба ў тэрмін правесці пасяўную кампанію. У ААТ “Княж” першая сеялка выйшла ў поле ў самым пачатку красавіка. Як след падрыхтаваўшы трактары і глебаапрацоўчыя агрэгаты за зіму, працаўнікі без прамаруджвання рушылі на палеткі гаспадаркі.

— У наяўнасці маем тры адзінкі энерганасычаных МТЗ-3022 і два К-701. Тры адзінкі МТЗ розных мадыфікацый вядуць сяўбу яравых культур, — растлумачыў дырэктар акцыянернага таварыства Уладзімір Буда. — Плануем сёлета пасеяць 589 га зерневых,        234 — яравога рапсу, 200 га кукурузы. Добра перазімавалі азімыя культуры. Плануем атрымаць з азімай пшаніцы і рапсу нядрэнны ўраджай. Мінеральных удабрэнняў хоць і не хапае ў патрэбнай колькасці, але ўсё ж падкормка азімых ідзе.

Тэхніка “Княжа” ў дзень нашага прыезду працавала на палях за вёскай Курылава. Тут жа мы сустрэлі галоўнага агранома гаспадаркі Сяргея Клімца.

— Землі ў нашай гаспадарцы цяжкія, сугліністыя, — кажа спецыяліст. — Сёння ноччу прайшоў дождж і тэхніка з самай раніцы не змагла выйсці на поле.

І сапраўды, агульны масіў тут складае 112 гектараў, але магутным трактарам не вельмі зручна рухацца, бо палі тут малаконтурныя. Да таго ж яшчэ і вымачак многа на суглінках. У мінулым годзе гэтыя ўчасткі ўвялі ў севазварот. Да гэтага ж часу тут некалькі год былі травы.

На падрыхтоўцы глебы задзейнічаны Васілій Данілаў

На падрыхтоўцы глебы задзейнічаны Васілій Данілаў

— У былыя часы гэтыя землі мы апрацоўвалі і засявалі самымі апошнімі з усіх палеткаў гаспадаркі, — тлумачыць, спыніўшыся пагутарыць з карэспандэнтам, механізатар Васілій Данілаў. — Сёлета ж вясна выдалася ранняя. Таму вырашана было пачаць работы менавіта тут, каб не страціць вільгаць з глебы.

Мужчына пенсійнага ўзросту, але не пакідае любімую механізатарскую справу. На зямлі ён працуе з 1983 года. Па слядах бацькі пайшоў і яго сын Аляксандр. Разам яны працуюць на магутных МТЗ-3022, занятыя на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу. У старэйшага Данілава — агрэгат з фрэзой, а ў малодшага — культыватар АКШ.

— На падрыхтоўцы гэтай глебы без дыскаў не абысціся, — кажа механізатар Ігар Цярэшка. — Спачатку па ворыве рухаюся я на сваім К-701 з дыскамі. Следам за мной — Васілій Данілаў, потым культыватарам АКШ зямлю раўняе Аляксандр Данілаў. І толькі пасля гэтага сеялкі загортваюць насенне ў глебу.

сеяльшчык Сяргей Хаданёнак

сеяльшчык Сяргей Хаданёнак

Сяўбой займаюцца на МТЗ-82 у счэпе з сеялкай СЗТ-5,4 Сяргей Хаданёнак, на МТЗ-1221 з сеялкамі “Лемкен” — Барыс Гушчынскі і Іван Грыгор’еў. Для мужчын гэта далёка не першая пасяўная кампанія. Вопытныя механізатары справу сваю ведаюць “на выдатна”, таму і шчыра працуюць, перавыконваючы даведзеныя нормы сяўбы зерневых культур.

З кожным днём тут тэмпы павялічваюцца. Значыць, аграрыі гэтай гаспадаркі ўкладуцца ў аптымальныя агранамічныя тэрміны, каб восенню хлебныя нівы зіхацелі буйным залатым калоссем.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_9440

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика