На карысць справе. 21.by

На карысць справе

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб кінутае ў глебу зерне прарасло і набралася моцы, патрэбна шмат спрыяльных умоў, і адна з іх — вільгаць, між тым вясна сяголета ранняя, зямля хутка высыхае, таму марудзіць з сяўбой яравых культур ніяк не выпадае. У Глускім раёне на раніцу 11 красавіка было пасеяна больш за 2 тысячы 770 гектараў ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур. Пры гэтым адна гаспадарка, аграфірма “Слаўгарадскі”, раннюю сяўбу ўжо завяршыла, перавыканаўшы даведзены ёй план у 739 гектараў. Найбольшыя плошчы (1 030 га) адведзены пад раннія культуры ў эксперыментальнай базе “Глуск”, там пакуль што пасеяны 461 гектар. Можна сказаць, што ў раёне ўжо адсеяліся з аўсом (апошнія 80 гектараў засталіся ў “Зары Камуны”), зернебабовых пасеяна 1 035 гектараў з 1 550 планавых, некалькі большыя аб’ёмы работ застаюцца на палетках, дзе будзе расці ячмень: пры плане 1 290 яго пасеяна 512 гектараў.

На адных палетках ужо сеюць, а другія рыхтуюць пад сяўбу, у прыватнасці, дзе гэта патрэбна, праводзяць вапнаванне глебы. Гэта робіцца, каб зменшыць залішняе ўтрыманне кіслаты і павялічыць спажыўныя якасці грунту, ён становіцца больш рыхлы і таму ў ім лепш затрымліваецца вільгаць, акрамя таго, вапна насычае глебу кальцыем і магніем, якіх часам не хапае вырошчваемым культурам. Таму вапнаванне вядуць усе гаспадаркі раёна, работы выкананы на 336 гектарах. Усяго пад яравую сяўбу раёну патрэбна падрыхтаваць каля 10 500 гектараў глебы, на 11 красавіка было падрыхтавана больш за 3 500. Па тэмпах гэтых работ і па колькасці падрыхтаванай глебы лідарства трымае “Слаўгарадскі”: 924 гектары і 47 працэнтаў, а вось эксперыментальная база “Глуск” мае найбольшыя плошчы для падрыхтоўкі пад яравую сяўбу — 2 415 гектараў, падрыхтавана ж пакуль няшмат — 550, або 23 працэнты. Гэтыя работы ў гаспадарках раёна прадаўжаюцца, таксама, як і ўзорванне глебы, яно праведзена на 3 155 гектарах, а гэта 41 працэнт да патрэбнага.

Сеючы яравыя культуры і рыхтуючы глебу пад сяўбу, аграрыі не забываюць даглядаць і тое, што было пасеяна ўвосень. У прыватнасці, вядзецца першая падкормка азотам азімых культур. На 3 579 гектарах падкормлены зерневыя (70 % да неабходнага), на 312 гектарах — свірэпіца (61 %), завяршаюцца гэтыя работы на палетках з рапсам: азот унесены на плошчы ў 1 486 гектараў, а гэта 92 працэнты да патрэбнага. Сярод іншых праводзімых работ трэба назваць унясенне калію і фосфару, перазалужэнне палепшаных пашаў, падсеў шматгадовых траў. Як бачна, не толькі ўвосень работ восем — хапае клопатаў сяльчанам і веснавымі днямі. І мясцовыя аграрыі з гэтым спраўляюцца нядрэнна: калі ў цэлым па вобласці сяўба ранніх культур праведзена на 66 працэнтах плошчаў, то ў Глускім раёне на 68. Не намнога, але большы працэнт, чым у сярэднім па вобласці, таксама і па тэмпах падрыхтоўкі глебы пад раннія яравыя культуры (83 % і 81 %), а вось па вывазцы арганічных угнаенняў сярэднераённы паказчык ніжэйшы, чым сярэднеабласны, адпаведна, у гэтым накірунку трэба прыбавіць. І не для таго, каб значыцца ў лідарах, а на карысць справе. 

Т. ЛУГАВАЯ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб кінутае ў глебу зерне прарасло і набралася моцы, патрэбна шмат спрыяльных умоў, і адна з іх — вільгаць, між тым вясна сяголета ранняя, зямля хутка высыхае, таму...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика