Взяв хороший темп. Аграрии Кореличчины вторыми в области завершили сев ранних зерновых. 21.by

Взяв хороший темп. Аграрии Кореличчины вторыми в области завершили сев ранних зерновых

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


– У пасяўную кампанію бягучага года аграрыі раёна ўвайшлі значна раней, чым у мінулым годзе. Калі вясной 2018 года сеялкі выйшлі ў поле толькі пасля 10 красавіка, то сёлета ў той жа час значная частка яравых ужо была пасеяна, – адзначае начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Генадзій Белы. – З пачатку пасяўной механізатары Карэліччыны ўзялі добры тэмп, з якім працуюць і сёння. Надвор’е спрыяе правядзенню сельскагаспадарчых работ. Сяўба зерневых культур у раёне скончана, але ўжо сёння адчуваецца дэфіцыт вільгаці. Безумоўна, для паспяховага прарастання насення і росту ўзыходаў неабходны дажджы.

Гледзячы на абласную зводку сельскагаспадарчых работ, вынікі пасяўной не могуць не радаваць. Пад сяўбу яравых культур аграрыі раёна падрыхтавалі 18432 га, што складае 92% ад запланаванага. Гэта першы паказчык у вобласці. Сярэднеабласная лічба падрыхтаваных плошчаў – 67%.

Другімі ў вобласці, саступаючы толькі Зэльвенскаму раёну, аграрыі Карэліччыны завяршылі пасяўную кампанію зерневых культур. Што датычыцца сяўбы яравых, і тут працаўнікі Карэліцкага раёна на вышыні: на раніцу 12 красавіка пасеяна 9670 га, альбо 48% ад агульнай плошчы ў 20081 га. Пасля Зэльвенскага і Гродзенскага раёнаў Карэліччына на трэцяй пазіцыі.

Усе без выключэння сельгаспрадпрыемствы раёна прыступілі да сяўбы цукровых буракоў. Бясспрэчнымі лідарамі з’яўляюцца СВК “Маяк-Заполле” і СВК “Свіцязянка-2003”, дзе ўжо пасеяна 420 га і 350 га адпаведна. Агульнараённая плошча пад салодкія карані сёлета складае 3550 га, з якіх 1645 га, альбо 48%, ужо пасеяна.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
– У пасяўную кампанію бягучага года аграрыі раёна ўвайшлі значна раней, чым у мінулым годзе. Калі вясной 2018 года сеялкі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика