Вырошчваць хлеб для людзей — справа пачэсная (рэпартаж з пасяўной у КУВСП «Гарадзец»). 21.by

Вырошчваць хлеб для людзей — справа пачэсная (рэпартаж з пасяўной у КУВСП «Гарадзец»)

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Клiч Радзiмы

Вырошчваць хлеб для людзей — справа пачэсная (рэпартаж з пасяўной у КУВСП «Гарадзец»)

Трактарыста Артура Салькевіча ўнагароджвае намеснік дырэктара Наталля Катушонак

У сваю чарговую паездку па сельгаспрадпрыемствах на мінулым тыдні мы адправіліся ў КУВСП “Гарадзец”, каб даведацца ў мясцовых аграрыяў пра ход вясенняй пасяўной кампаніі. У дадзенай гаспадарцы, як і ў папярэднія гады, палявыя работы пачынаюць весці аднымі з першых у раёне. Гэтаму садзейнічаюць лёгкія пясчаныя глебы, а таксама сёлетняя ранняя вясна.

Разам з намеснікам дырэктара гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Наталляй Катушонак і галоўным аграномам Аляксандрам Лапацкім мы накіраваліся непасрэдна на поле, дзе працуе тэхніка.

За вёскай Рубашкі, у аддзяленні “Верацеі”, культывацыяй глебы на “Кіраўцы” займаўся Юрый Урублеўскі. Механізатар спыніў свой энерганасычаны К-744 на ўскрайку поля, калі ўбачыў спецыялістаў сельгаспрадпрыемства і карэспандэнтаў.

Вырошчваць хлеб для людзей — справа пачэсная (рэпартаж з пасяўной у КУВСП «Гарадзец»)

Перадавы механізатар гаспадаркі Юрый Урублеўскі.

— Па стане на 17 красавіка Юрый з’яўляецца лідарам сярод механізатараў, якія задзейнічаны на культывацыі глебы, — тлумачыць намеснік дырэктара гаспадаркі Наталля Катушонак. — На трактары К-744 у счэпе з культыватарам КЧ-6,8 ён падрыхтаваў да сяўбы 551 гектар.

Наталля Віктараўна павіншавала Юрыя з працоўнымі поспехамі і ўручыла трактарысту падарунак.

Вырошчваць хлеб для людзей — справа пачэсная (рэпартаж з пасяўной у КУВСП «Гарадзец»)

Віктар Урублеўскі задзейнічаны на сяўбе

Непадалёк, на суседнім полі, насенне яравога рапсу на МТЗ-3022 у счэпе з пасяўным агрэгатам АПП-6А ў прагрэтую сонцам зямлю загортваў механізатар Віктар Урублеўскі. Малады хлопец падчас навучання ў мясцовай сярэдняй школе атрымаў пасведчанне механізатара, а затым адкрыў дадатковыя катэгорыі на права кіравання энерганасычанымі трактарамі ў вучэбна-курсавым камбінаце ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. — Наогул, у нас, Урублеўскіх, цэлая дынастыя працавала і цяпер шчыруе на трактарах, — кажа хлопец. — Мой дзядуля Часлаў быў перадавым механізатарам у былым саўгасе “Гарадзец”. Прафесію трактарыста абралі для сябе мой тата Андрэй (працуе на К-701) і дзядзька Юрый, які кіруе новым К-744. Таму і я таксама вырашыў застацца на малой радзіме, каб працаваць на зямлі. У час жніва задзейнічаны на МТЗ-1221, а вясной мне даручылі энерганасычаны МТЗ-3022. Трактару ўжо 10 год, але тэхніка знаходзіцца ў выдатным стане. У мінулыя гады на ім працаваў мой дзядзька Юрый. А ён да любой тэхнікі адносіцца з адказнасцю.

Ва ўрочышчы Каля Гая на 50-гектарным полі ішла сяўба гароху. Гэтай важнай справай займаўся механізатар Яўгеній Агрызка на МТЗ-1221 з трохметровай сеялкай “Лемкен”.

— Нашых механізатараў смела можна аднесці да ліку лепшых, — з упэўненасцю ў голасе кажа Наталля Віктараўна. — Большасць з іх маюць вялікія стаж і вопыт работы, працуюць сумленна і бездакорна.

Мы ўласна ў гэтым упэўніліся, калі ў чарговы раз сустрэліся з механізатарам Аляксандрам Каснікоўскім ва ўрочышчы Сіняўшчына, за аграгарадком Дворнава. Трактарыст на 16-гектарным полі сеяў ячмень. Летась гаспадарка набыла новую навясную сеялку СПУ-6. Эксплуатаваць агрэгат даручылі менавіта Аляксандру, ведаючы яго беражлівыя адносіны да тэхнікі.

На процілеглым баку поля культывацыяй глебы займаўся Артур Салькевіч.

— На яго працу таксама нараканняў ніякіх няма, — кажа Наталля Віктараўна. — Артур можа прафесійна кіраваць трактарам розных марак. Раней працаваў на МТЗ, КЗР-10, а калі ў сельгаспрадпрыемства паставілі дзве адзінкі энерганасычаных К-744, адзін з “Кіраўцаў” выдзелілі яму.

— Тэхніка апраўдвае сябе, — далучыўся да размовы галоўны аграном Аляксандр Лапацкі. — Каб не новыя магутныя трактары, прычапныя агрэгаты да іх, то палявыя работы ішлі б маруднымі тэмпамі.

Сярод перадавікоў, якія ў той дзень былі ўзнагароджаны пры прамежкавым падвядзенні вынікаў пасяўной, быў і Ігар Хрол. Механізатар на агрэгаце “Раса” па стане на 17 красавіка ўнёс мінеральныя ўдабрэнні на плошчы 543 гектары. А, як вядома, своечасовае ўнясенне мінеральных тукаў дае падставы для атрымання добрага ўраджаю.

Шмат ў “Гарадцы” працавітых і сумленных работнікаў — механізатараў, вадзіцеляў, спецыялістаў агранамічнай і інжынернай служб, якімі ў поўнай меры можа ганарыцца кіраўніцтва і адміністрацыя сельгаспрадпрыемства, бо кожны з іх займаецца пачэснай справай — вырошчвае хлеб для людзей.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Вырошчваць хлеб для людзей — справа пачэсная (рэпартаж з пасяўной у КУВСП «Гарадзец») Вырошчваць хлеб для людзей — справа пачэсная (рэпартаж з пасяўной у КУВСП «Гарадзец») Вырошчваць хлеб для людзей — справа пачэсная (рэпартаж з пасяўной у КУВСП «Гарадзец») Вырошчваць хлеб для людзей — справа пачэсная (рэпартаж з пасяўной у КУВСП «Гарадзец») Вырошчваць хлеб для людзей — справа пачэсная (рэпартаж з пасяўной у КУВСП «Гарадзец») Вырошчваць хлеб для людзей — справа пачэсная (рэпартаж з пасяўной у КУВСП «Гарадзец») Вырошчваць хлеб для людзей — справа пачэсная (рэпартаж з пасяўной у КУВСП «Гарадзец») Вырошчваць хлеб для людзей — справа пачэсная (рэпартаж з пасяўной у КУВСП «Гарадзец») Вырошчваць хлеб для людзей — справа пачэсная (рэпартаж з пасяўной у КУВСП «Гарадзец») Вырошчваць хлеб для людзей — справа пачэсная (рэпартаж з пасяўной у КУВСП «Гарадзец») Вырошчваць хлеб для людзей — справа пачэсная (рэпартаж з пасяўной у КУВСП «Гарадзец»)

Comments are closed.

 
 


Архив (Сельское хозяйство)

21.by в социальных сетях



Партнёры

  • ральф лорен официальный сайт россия в butik.ru
© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика