Подведены итоги областного этапа республиканской акции «Наш животновод». Среди награжденных — наши земляки. 21.by

Подведены итоги областного этапа республиканской акции «Наш животновод». Среди награжденных — наши земляки

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У пачатку мая ў Палацы культуры ў Лідзе былі падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” за 2018 год. Ва ўрачыстай абстаноўцы заслужаныя ўзнагароды і шчырыя віншаванні атрымалі і карэліцкія працаўнікі жывёлаводчай галіны.


Падчас правядзення абласнога этапу акцыі “Наш жывёлавод” работнікамі райкамаў прафсаюза сумесна з прафсаюзным актывам сельскагаспадарчых арганізацый былі ўзнагароджаны 1060 жывёлаводаў. Гэта не толькі аператары машыннага даення, але і ветурачы, лабаранты, заатэхнікі, слесары па рамонце і абслугоўванні малочнага абсталявання, аператары па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы і іншыя працаўнікі жывёлагадоўлі.
Сярод узнагароджаных на абласным узроўні Карэліччыну прадставілі аператар машыннага даення МТФ “Краснае” СВК “Маяк-Заполле” Алена Кошур, жывёлавод МТФ “Машэвічы” КСУП “Малюшычы” Алена Жэздрын, часова выконваючы абавязкі галоўнага заатэхніка Наталля Зайцава і ветурач КСУП “Лукі-Агра” Анастасія Шарапежнікава.
Па стане здароўя ветфельчар і аператар па штучным асемяненні жывёл малочнатаварнай фермы “Кожава” СВК “Жухавічы” Сяргей Кузьміч не змог наведаць мерапрыемства. З прыемнай місіяй уручыць аднаму з лепшых жывёлаводаў раёна Дыплом III ступені, грашовую прэмію і памятны падарунак да яго прыехалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская і старшыня прафкама СВК “Жухавічы” Вячаслаў Малышка.
– У Карэліцкім раёне вялікая ўвага надзяляецца жывёлагадоўчай галіне, – адзначыла Ірына Пянькоўская. – Калі спецыялісты раслінаводства могуць перадыхнуць падчас зімовых месяцаў, работа жывёлавода не залежыць ад пары годы. Днём і ноччу, летам і зімой, у будні і выхадныя дні ваша праца выключная і запатрабаваная, бо ад яе ў значнай ступені залежыць фінансавы дабрабыт любога сельгаспрадпрыемства.

Працоўны стаж Сяргея Кузьміча ў жывёлагадоўчай галіне складае больш за 25 гадоў. У 1990 годзе скончыў Ляхавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум па спецыяльнасці “ветэрынарыя”. У СВК “Жухавічы” працуе з 1993 года.
– Працаваць з жывёлай, лячыць яе, даглядаць мне вельмі падабаецца, – дзеліцца Сяргей Кузьміч. – А як прыемна назіраць за жывым вынікам сваёй працы: малымі цяляткамі, якія гарэзліва бегаюць у загарадцы.
Нягледзячы на тое, што родам мужчына з Баранавіцкага раёна, ён ніводнага разу не пашкадаваў, што звязаў свой лёс з Карэліччынай. Праз некаторы час пасля праезду на жухавіцкую зямлю кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла вялікі дом, які стаў для сям’і Кузьміч сапраўднай крэпасцю, надзвычай утульнай і камфортнай. Як у самім доме, так і на прысядзібнай тэрыторыі яскрава адчуваюцца рука сапраўднага гаспадара, а таксама творчая фантазія і натхненне гаспадыні. Жонка Вікторыя на працягу 26 гадоў ідзе поруч з мужам, даючы мудрыя парады ва ўсіх жыццёвых сітуацыях. Не будзе памылкай, калі скажу, што працоўныя поспехі і дасягненні Сяргея Кузьміча – гэта вынік карпатлівай штодзённай працы пры падтрымцы яго Вікторыі. Так і павінна быць у сапраўднай сям’і.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пачатку мая ў Палацы культуры ў Лідзе былі падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” за 2018 год.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика