Адзін з лепшых механізатараў ААТ «Буеўшчына» Уладзімір Падоба. 21.by

Адзін з лепшых механізатараў ААТ «Буеўшчына» Уладзімір Падоба

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

662 (Копировать)

Калі трапляеш у ААТ “Буеўшчына”, каб у чарговы раз напісаць матэрыялы пра ход сельскагаспадарчых работ, то кіраўніцтва гаспадаркі заўсёды просіць звярнуць увагу на аднаго са сваіх перадавых работнікаў — механізатара Уладзіміра Падобу. І сапраўды, мужчына вылучаецца стараннай працай, сумленнымі адносінамі да даручанай справы.У час пасяўной Уладзімір на сваім энерганасычаным МТЗ-3022 у счэпе з культыватарам займаецца апрацоўкай глебы. Як толькі прыходзіць час корманарыхтоўкі, ён падчапляе да свайго “сталёвага каня” рулонны прэс-падборшчык-абмотчык. У мінулым годзе механізатар быў у ліку лепшых не толькі ў раёне, але і ў вобласці. За высокія паказчыкі па нарыхтоўцы кармоў у стрэйч-плёнку ён непасрэдна ў полі атрымаў дыплом і грашовую прэмію з рук старшыні Віцебскага абласнога прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктара Гутарава.І сёлета Уладзімір займае лідзіруючыя пазіцыі па нарыхтоўцы кармоў сярод механізатараў нашага раёна. Па стане на 15 ліпеня ён зрулоніў          тон правяленай масы. А гэта лепшы паказчык сярод іншых механізатараў гаспадарак раёна, занятых на дадзеным відзе работ.З працоўнымі поспехамі Уладзіміра Падобу на мінулым тыдні прыехала павіншаваць старшыня раённага прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская. Перадавік знаходзіўся ў механічных майстэрнях — зламаўся трактар.— На ім я працую восем год, — кажа Уладзімір. — Канечне, перыядычна тэхніка дае збой, але нічога страшнага. Мяркую, што ўжо заўтра зноў выеду ў поле. Трэба не страчваць лідзіруючыя пазіцыі.Таццяна Мікалаеўна ўручыла Уладзіміру грашовую прэмію, пажадала і ў далейшым паспяховай работы, высокіх працоўных паказчыкаў.

Сяргей РАЙЧОНАК.

 

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика