На Сенненщине в самом разгаре уборочная кампания. 21.by

На Сенненщине в самом разгаре уборочная кампания

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Побач з вопытнымі хлебаробамі ў сельгаспрадпрыемствах шчыруе  моладзь, якая стараецца не саступаць старэйшым калегам. Усяго ў гаспадарках Сенненскага раёна на жніве задзейнічаны 10 экіпажаў маладых камбайнераў і 1 малады вадзіцель.

 

 Як паведаміў в. а. першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ” Максім ЯНУКОЎ, найбольш задзейнічана на жніве моладзь у ААТ “Сінягорскае”, дзе працуе 4 маладзевыя экіпажы, у ААТ “Бяленева” іх 3.

 Традыцыйна  Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт рэспубліканскаму праекту «Моладзь – за ўраджай!».

Яго мэтай з’яўляецца не толькі павышэнне прадукцыйнасці працы маладых працаўнікоў вёскі, занятых на ўборцы ўраджаю і заахвочванне іх працоўнай ініцыятывы, але і папулярызацыя сельскагаспадарчай працы.  Спаборніцтвы праходзяць у намінацыях “Моладзевы экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту” і “Малады вадзіцель, які перавёз найбольшую колькасць зерня”. Пераможцамі стануць першыя экіпажы-тысячнікі і вадзіцелі, заняўшыя прызавыя месцы ў працоўным спаборніцтве па выніках уборачнай кампаніі. Сачыць за яе ходам можна анлайн – па хэштэгам #молодежьзаурожай #жатвабеларуси2019 #малаяродина #брсм #брсмво #brsm#brsmvo у сацыяльных сетках.

 Сярод маладых камбайнераў сёлетняй уборачнай кампаніі Павел Распорскі (на здымку справа), асноўнае месца працы якога — Ходцаўская школа. На час працоўнага водпуску настаўнік фізкультуры ўладкаваўся ў ААТ “Белая Ліпа”. Дарэчы, для Паўла гэта ўжо сёмая ўборачная на палетках гаспадаркі, але першае самастойнае жніво. Да гэтага ён быў памочнікам у старэйшага брата Сяргея.  Пераможцамі раённага спаборніцтва ім станавіцца не даводзілася, але браты ў сярэднім намалочвалі больш за 1000 тон зерня за сезон. У бягучым годзе Павел будзе імкнуцца да больш важкіх вынікаў.  

Ларыса МУКАМОЛАВА.

Фота прадастаўлена РК ГА “БРСМ”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Побач з вопытнымі хлебаробамі ў сельгаспрадпрыемствах шчыруе  моладзь, якая стараецца не саступаць старэйшым калегам. Усяго ў гаспадарках Сенненскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика