Апошнія навіны з палёў раёна. 21.by

Апошнія навіны з палёў раёна

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па стане на 12 жніўня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у раёне ўбрана 99,7 % збожжавых і зернебабовых. Засталося абмалаціць 65 гектараў бабоў, якія даспяваюць на палях ААТ “Сейлавічы”. Усяго на ніве Нясвіжчыны сабрана амаль 131 тысяча тон зерня — па 59,5 ц/га. Салома звезена з плошчы      61,9 % да ўборачнай.

У Мінскай вобласці ўбрана 81,3 % збожжавых і зернебабовых. Ураджайнасць складае 34,5 ц/га. Намалочана больш за 1 мільён 413 тысяч тон. Па валавым намалоце лідзіруе наш раён. На другім месцы — Слуцкі (амаль 120 тысяч тон), на трэцім — Капыльскі (амаль 115 тысяч тон) раёны. Па ўра-джайнасці першынство ўпэўнена трымае Нясвіжскі раён. За ім ідуць Дзяржынскі (49,5 ц/га) і Клецкі (47,9 ц/га) раёны.

Па ўраджайнасці сярод гаспадарак Міншчыны лідзіруе ААТ “Новае жыццё” (81,6 ц/га). На другім месцы — ААТ “Грыцкевічы” (76,7 ц/га), на трэцім — СВК “Агракамбінат Сноў”     (76,6 ц/га). Затым ідуць СФ “Клецкі” ААТ “Слуцкі сыраробчы камбінат” (68,3 ц/га) і ААТ “Кухчыцы” таксама Клецкага раёна (60 ц/га).

Першы 3-тысячнік у вобласці — камбайнавы экіпаж у складзе Пятра Макрэцкага і Аляксандра Дзямідчыка з КСУП “Племянны завод Чырвоная зорка” Клецкага раёна.

А вось на дапрацоўцы зерня хлебаробы Нясвіжчыны ўтрымліваюць усе тры прызавыя месцы ў вобласці. 1-е — Анатоль Казляк з “Новага жыцця”, 2-е — Ігар Якаўцоў і Дзяніс Шыбут са “Снова”, трэцяе — Іван Яцкевіч з “Гарадзеі”.

У рэспубліцы засталося зжаць 20 % збожжавых і зернебабовых. Намалочана іх на 12 жніўня звыш 5,5 мільёна тон.

 

Механізатары раёна прыступілі да сяўбы азімага рапсу. Па стане на 12 жніўня яго пасеялі 73 гектары ў СВК “Агракамбінат “Сноў”, 43 — у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”.

Азімая свірэпіца ў ААТ “Юшавічы” займала сёлета 50 гектараў. Столькі ж пасеюць яе і на наступны год. Глебу пасля азімай трыцікале арэ пад яе на “Фендце” механізатар Мікалай Мамчыц. Ён жа заворвае поле і пад люцэрну. Яе пасеюць на 100 гектарах.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па стане на 12 жніўня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у раёне ўбрана 99,7 % збожжавых і зернебабовых. Засталося абмалаціць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика